Касьцёл Сьвятых Казьмы і Дзям’яна і кляштар дамініканаў (Астравец)

помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Астраўцы (Беларусь)
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятых Казьмы і Дзям’яна і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятых Казьмы і Дзям’яна
Касьцёл Сьвятых Казьмы і Дзям’яна
Краіна Беларусь
Места Астравец
Каардынаты 54°36′59″ пн. ш. 25°57′14″ у. д. / 54.61639° пн. ш. 25.95389° у. д. / 54.61639; 25.95389Каардынаты: 54°36′59″ пн. ш. 25°57′14″ у. д. / 54.61639° пн. ш. 25.95389° у. д. / 54.61639; 25.95389
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль клясыцызм
Аўтар праекту Аўгуст Касакоўскі[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятых Казьмы і Дзям’яна і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятых Казьмы і Дзям’яна і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятых Казьмы і Дзям’яна і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятых Казьмы і Дзям’яна і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятых Казьмы і Дзям’яна і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы

Сьвятых Казьмы і Дзям’яна і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Астраўцы. Знаходзіцца ў цэнтры места[a]. Касьцёл дзее, кляштар існаваў да 1832 году. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпусу (не захаваўся) і бутавай агароджы з брамай.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Касьцёл, каля 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы драўляны касьцёл у Астраўцы збудавалі ў 1468 годзе. У 1616—1618 гадох з фундацыі Корсакаў збудавалі новы драўляны касьцёл, а ў 1684 годзе ашмянскі судзьдзя Корсак запрасіў сюды дамініканаў. У 1785—1787 гадох на сродкі Гілярыя Цішэўскага вялося будаваньне мураваных касьцёла і кляштару.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Астравец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар і зруйнавалі кляштарны корпус, а па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў у 1866 годзе — перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Найноўшы час

рэдагаваць

Улады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл каталікам.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта 3-нэфавая базыліка з роўнай алтарнай сьцяной прэзьбітэрыюму і фасадам-нартэксам, які мусіў быць 2-вежавым. Усе часткі злучаюцца ў строгім прастакутным аб’ёме, накрытым агульным пакатым дахам (у 1866 годзе ў выніку маскоўскай перабудовы над ім таксама паставілі несапраўдны купал-цыбуліну). Архітэктурна-дэкаратыўны акцэнт на галоўным фасадзе: яго 2-ярусная сымэтрычна-восевая кампазыцыя вылучаецца ў цэнтры 4-калённым іянічным портыкам з трыкутным франтонам, фасад апрацоўваецца пілястрамі таго ж ордэра. Другі ярус — высокі парапэт з 2-гранным шчытом у цэнтры і аздобай аркавымі нішамі з бакоў (вынік перабудовы). Верхніх ярусаў вежаў няма, іхныя ніжнія чацьверыкі завяршае масіўны атык, аздоблены 3-лопасьцевай аркай-нішай у цэнтры і аркавымі нішамі з бакоў. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца высока ўзьнятымі аркавымі аконнымі праёмамі, шырокімі лапаткамі ў прасьценках і завяршаюцца разьвітым карнізам.

Унутраная прастора падзяляецца чатырма слупамі на тры нэфы і дзьве закрысьціі, якія ў цэнтральным нэфе вылучаюць алтарнае памяшканьне, асьветленае двума высокімі аркавымі вокнамі на тарцовай сьцяне. Цэнтральны нэф перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем з распалубкамі і папружнымі аркамі, больш вузкія бакавыя нэфы — крыжовымі. Над нартэксам месьцяцца хоры. У алтары 13 высокамастацкіх абразоў XVIII—XIX стагодзьдзяў з арнамэнтаванымі абкладамі[1].

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Камсамольская, 1
  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 16.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  413Г000730