Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Лагішын)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Лагішын |
Каардынаты | 55°20′17″ пн. ш. 25°59′11″ у. д. / 55.33806° пн. ш. 25.98639° у. д.Каардынаты: 55°20′17″ пн. ш. 25°59′11″ у. д. / 55.33806° пн. ш. 25.98639° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Лагішыне. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы драўляны касьцёл у Лагішыне збудавалі ў 1634 годзе з фундацыі Альбрэхта Станіслава Радзівіла. У 1678—1773 гадох пры касьцёле дзеяла езуіцкая місія.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Лагішын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Аднак па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1865 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Будаваньне новага мураванага касьцёла вялося ў 1907—1910 гадох. Урачыстая кансэкрацыя сьвятыні адбылася 14 ліпеня 1913 году.
Найноўшы час
рэдагаваць1 студзеня 1997 году намаганьнямі кардынала Казімера Сьвёнтака аднавілі і 10 траўня таго ж году ўрачыста перадалі касьцёлу абраз Маці Божай Лагішынскай.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры нэаготыкі. Да прастакутнага ў пляне асноўнага аб’ёму пад 2-схільным дахам далучаюцца 4-ярусная шатровая званіца і 5-гранная апсыда. Сьцены падзяляюцца стральчатымі вокнамі-біфорыюмамі і 2-ступеньчатымі контрфорсамі ў прасьценках. Асымэтрыю ў агульную кампазыцыю ўносяць прыбудовы да апсыды закрысьціі і гранёнай вежы да званіцы. Уваход вылучаецца стральчатым парталам зь вімпэргам, над якім месьціцца акно-біфорыюм, якое асьвятляе арганную галерэю. Тарцы 2-схільнага даху закрываюцца зубчастымі шчыпцамі.
Дэкаратыўна-мастацкі акцэнт інтэр’еру — драўляны алтар з пазалочанымі анёламі абапал антаблемэнту. У касьцёле захоўваецца абраз Маці Божай Лагішынскай[1].
Галерэя
рэдагаваць-
14 ліпеня 1913 г.
-
1914 г.
-
Ф. Драздоўскі, 1924—1932 гг.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Тамілава, 82.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 190.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000568 |