Касьцёл Сьвятога Юрыя і Божай Маці (Пяршаі)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Юрыя і Божай Маці
| |
Касьцёл Сьвятога Юрыя і Божай Маці
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Пяршаі |
Каардынаты | 54°02′08″ пн. ш. 26°40′52″ у. д. / 54.03556° пн. ш. 26.68111° у. д.Каардынаты: 54°02′08″ пн. ш. 26°40′52″ у. д. / 54.03556° пн. ш. 26.68111° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Юрыя і Божай Маці | |
Касьцёл Сьвятога Юрыя і Божай Маці на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Юрыя і Божай Маці — помнік архітэктуры першай паловы XX стагодзьдзя ў Пяршаях. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка на гістарычнай Касьцельнай вуліцы. Дзее. Твор архітэктуры нэараманскага стылю. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы драўляны касьцёл ў Пяршаях заснавалі ў 1545 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Пяршаі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1933 годзе з фундацыі графа В. Тышкевіча ў мястэчку збудавалі мураваны касьцёл. У 1960 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл і часткова зруйнавалі яго. У 1990-я гады касьцёл вярнулі каталікам, якія аднавілі помнік архітэктуры.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры нэараманскага стылю. Гэта прастакутны ў пляне 3-нэфавы аб’ём, накрыты 2-схільным дахам. Алтарная частка паўцыркульная з бакавымі закрысьціямі. На галоўным фасадзе шырокі рызаліт з 2-гранным шчытом, з бакоў якога ўзвышаюцца дзьве васьмерыковыя шатровыя вежы-званіцы. У цэнтры верхняга яруса рызаліта шырокая аркавая ніша, якая аб’ядноўвае 3-аркавыя аконныя праёмы; пад імі 3-аркавая 2-пілённая лоджыя галоўнага ўвахода. Сьцены абапал рызаліта завяршаюцца прастакутнымі атыкамі з зубчастымі фрызамі. Астатнія фасады роўнічныя, рытмічна падзяляюцца пілястрамі і прастакутнымі аконнымі праёмамі, апярэзваюцца карнізам і цягай простага профілю.
Малітоўная заля перакрываецца роўнай стольлю, апсыда — конхай зь люнэтамі[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
Стары касьцёл, 1914 г.
-
1930-я гг.
-
1930-я гг.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Галоўны фасад
-
З боку апсыды
-
Інтэр'ер
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 306.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 613Г000095 |