Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў (Наваградак)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў
| |
![]() Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Наваградак |
Каардынаты | 53°35′50.36″ пн. ш. 25°49′29.07″ у. д. / 53.5973222° пн. ш. 25.8247417° у. д.Каардынаты: 53°35′50.36″ пн. ш. 25°49′29.07″ у. д. / 53.5973222° пн. ш. 25.8247417° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока і клясыцызм |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў | |
![]() |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Наваградку. Знаходзіцца на рагу гістарычных Рынку і Слонімскай вуліцы[a]. Касьцёл дзейнічае, кляштар існаваў да 1853 году. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса і вежы-званіцы, аточаных мурам. Па апошняй вайне савецкія ўлады зруйнавалі вежу-званіцу і кляштарны корпус.
ГісторыяРэдагаваць
Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць
У 1624 годзе ваявода віленскі Крыштап Хадкевіч заснаваў у Наваградку кляштар дамініканаў. Першыя пабудовы былі драўлянымі. Каля 1724 году на іх месцы збудавалі мураваныя касьцёл (у аб’ём усходняга нэфа ўлучылі частку ранейшай пабудовы, захавалі дэкор інтэр’еру[1]) і кляштарны корпус. У час пажараў 1751 і 1831 гадоў помнік атрымаў пашкоджаньні. У 1751—1831 гадох пры кляштары дзейнічала дамініканская школа.
Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Наваградак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У 1829 годзе побач з касьцёлам збудавалі званіцу. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады зачынілі школу, а ў 1853 годзе ліквідавалі кляштар. У 1850-я гады касьцёл значна перабудалі ў стылі клясыцызму.
Найноўшы часРэдагаваць
Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, зруйнавалі вежу-званіцу і кляштарны корпус.
АрхітэктураРэдагаваць
Помнік архітэктуры барока і клясыцызму. Касьцёл — 3-нэфавая базыліка з роўнічным галоўным фасадам, вузкім нартэксам і паўцыркульнай алтарнай апсыдай, да якой з паўночнага боку далучаецца закрысьція. Галоўны фасад падзяляецца разьвітым карнізам на два ярусы і завяршаецца трыкутным франтонам зь вежачкай над ім. Тарцы дахаў бакавых нэфаў закрываюцца ступеньчатымі атыкамі. Сьцены аздабляюцца пілястрамі. Вокны з лучковымі і аркавымі завяршэньнямі.
У інтэр’еры цэнтральны нэф перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем на распалубках, аздабляецца ляпным геамэтрычным арнамэнтам, бакавыя нэфы маюць крыжовыя скляпеньні.
Кляштарны корпус — 2-павярховы П-падобны ў пляне будынак, які далучаўся да касьцёла з поўначы. Перад касьцёлам стаяла прастакутная 2-ярусная вежа-званіца.
ГалерэяРэдагаваць
Гістарычныя здымкіРэдагаваць
- Старыя здымкі
Я. Булгак, да 1939 г.
Сучасныя здымкіРэдагаваць
- Сучасны стан
ЗаўвагіРэдагаваць
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Адама Міцкевіча, 1
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Габрусь Т., Адамовіч С. Навагрудскі Міхайлаўскі касцёл дамініканцаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 359.
ЛітаратураРэдагаваць
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 411Г000437 |