Касьцёл Сьвятога Казімера (Ліпнішкі)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Казімера
| |
Касьцёл Сьвятога Казімера
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Ліпнішкі |
Каардынаты | 54°00′29″ пн. ш. 25°36′14″ у. д. / 54.00806° пн. ш. 25.60389° у. д.Каардынаты: 54°00′29″ пн. ш. 25°36′14″ у. д. / 54.00806° пн. ш. 25.60389° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Касьцёл Сьвятога Казімера | |
Касьцёл Сьвятога Казімера на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Казімера — помнік архітэктуры канца XIX — пачатку XX стагодзьдзя ў Ліпнішках. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Садовая, 23. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы драўляны касьцёл у Ліпнішках фундаваў у 1510 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары. Гэты касьцёл згарэў у Вялікую Паўночную вайну.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Ліпнішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у 1804 годзе з фундацыі тагачаснага ўладальніка маёнтку графа Гальяша Безбародкі збудавалі новы драўляны касьцёл. 14 ліпеня 1890 году гэты касьцёл згарэў у пажары.
Будаваньне мураванага касьцёла пачалося паводле праекту губэрнскага архітэктара Полазава, зацьверджанага 2 сьнежня 1892 году. Відаць, калі ўзьвялі сьцены, праект надумалі зьмяніць — павялічылася вежа-званіца і павысіўся дах. У пачатку XX ст. касьцельны пляц атачылі бутавай агароджай з брамай.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1927 годзе віленскі арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі кансэкраваў касьцёл, што пацьвярджае дата 1900—1927 на прэзьбітэрыюме.
За савецкім часам касьцёл не зачыняўся, аднак у 1951 годзе ўлады канфіскавалі будынак плябаніі.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта прастакутны ў пляне будынак з 3-граннай апсыдай і квадратным у пляне нартэксам, над якім узвышаецца 8-гранная вежа. Яе востраканечны шацёр аздабляецца люкарнамі. Невялікія закрысьціі падкрэсьліваюць дынамічнае ўзрастаньне будынка ў вышыню. Выкладзеныя каменнымі глыбамі-квадратамі сьцены ўмацоўваюцца роўнымі контрфорсамі паміж сьпічаснымі вокнамі. Галоўны ўваход вылучаецца парталам стральчатай формы.
Унутраная прастора падзяляецца двума радамі слупоў на тры нэфы і перакрываюцца крыжовымі сьпічастымі скляпеньнямі на падпружных арках, якія аздабляюцца архітэктанічнымі размалёўкамі. Сьцены атынкаваныя, падзяляюцца падвойнымі пілястрамі. Над уваходам месьцяцца хоры з арганам. У інтэр’еры тры драўляныя нэагатычныя алтары: галоўны — Сьвятога Казімера, левы бакавы — Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса (наверсе ў ім зьмяшчаецца абраз Сьвятой Ганны) і правы — Маці Божай Шкаплернай (з абразом Маці Божай Добрай Рады наверсе).
Касьцельны пляц атачаецца бутавай агароджай з 3-аркавай нэагатычнай брамай[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
каля 1900 г.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
красавік 1917 г.
-
1917 г.
-
1920-я гг.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
1930-я гг.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Брама
-
Інтэр'ер
-
Арган
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 196.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.