Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Берасьце)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Краіна Беларусь
Места Берасьце
Каардынаты 52°05′35.66″ пн. ш. 23°41′10.63″ у. д. / 52.0932389° пн. ш. 23.6862861° у. д. / 52.0932389; 23.6862861Каардынаты: 52°05′35.66″ пн. ш. 23°41′10.63″ у. д. / 52.0932389° пн. ш. 23.6862861° у. д. / 52.0932389; 23.6862861
Канфэсія Каталіцкая царква
Эпархія Пінская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль клясыцыстычная архітэктура[d]
Аўтар праекту Якуб Фардон[d]
Дата заснаваньня 1856
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Сайт brestcatholic.by
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы

Касьцё́л Узвышэ́ньня Сьвято́га Кры́жа — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Берасьці. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Бульварным праспэкце[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя

рэдагаваць

Першы парафіяльны касьцёл пад тытулам Узвышэньня Сьвятога Крыжа ў Берасьці фундаваў вялікі князь Вітаўт у 1412 годзе. Па зьнішчэньні Старога Места ўладамі Расейскай імпэрыі да 1857 году адзіным дзейным у Берасьці касьцёлам заставаўся колішні дамініканскі.

25 верасьня 1849 году расейскія ўлады дазволілі збудаваць касьцёл у Новым Месьце. 18 лістапада таго ж году афіцыйна зацьвердзілі праект сьвятыні аўтарства Я. Фардона. У 1856 годзе новазбудаваны касьцёл асьвяціў арцыбіскуп В. Жылінскі.

У Другую сусьветную вайну касьцёл атрымаў нязначныя пашкоджаньні. У 1950—1957 гадох помнік капітальна перабудавалі: зьмянілі інтэр’еры, зьнялі 2 вежы на галоўным фасадзе. У будынку разьмясьціўся краязнаўчы музэй.

У 1990-я гады касьцёл вярнулі рыма-каталікам. Пазьней помніку вярнулі аўтэнтычная аблічча. 30 чэрвеня 1995 году абраз Маці Божай Берасьцейскай, што захоўваецца ў касьцёле, каранавалі як цудоўны.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму. Гэта 2-вежавая 3-нэфавая базыліка з паўкруглай апсыдай і бакавой закрысьціяй. Галоўны фасад завяршаюць 2 бакавыя вежы з трыкутным на высокім атыку франтонам паміж імі. Роўніца падзяляецца пілястрамі і прастакутнымі нішамі-блендамі з трыкутнымі сандрыкам. Галоўны ўваход мае выгляд клясычнага пілястравага парталу з трыкутным франтонам. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі на 2 узроўнях і дэкаруюцца падаконнымі панэлямі з разеткамі і пілястрамі ў прасьценках[1].

Інтэр’ер касьцёла ўпрыгожвае алтар у апсыдзе. На хорах стаіць арган.

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 34
  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 40.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000015