Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Шылавічы)

рыма-каталіцкі храм у Шылавічах (Беларусь)
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Краіна Беларусь
Вёска Шылавічы
Каардынаты 53°10′06.43″ пн. ш. 24°14′37.47″ у. д. / 53.1684528° пн. ш. 24.2437417° у. д. / 53.1684528; 24.2437417Каардынаты: 53°10′06.43″ пн. ш. 24°14′37.47″ у. д. / 53.1684528° пн. ш. 24.2437417° у. д. / 53.1684528; 24.2437417
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Шылавічах. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы колішняга мястэчка. Дзейнічае. Твор архітэктуры нэаготыкі.

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Рымска-каталіцкая парафія ў Шылавічах утварылася ў 1511 годзе з фундацыі ўладальнікаў маёнтку Крупскіх. Па зьнішчэньні пажарам першага касьцёла ў 1600 годзе, уладальнік Шылавічаў Крыштап Вольскі разам з жонкай Барбарай пачалі будаваньне новага касьцёла, кансэкраванага ў 1620 годзе віленскім біскупам Абрагамам Войнам.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Шылавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1807 годзе ў левым куце касьцельнай агароджы збудавалі драўляную вежу-званіцу.

У 1907—1914 гадох у Шылавічах збудавалі мураваны касьцёл. Будынак касьцёла пацярпеў у час Першай сусьветнай вайны.

Найноўшы час рэдагаваць

У 1927 годзе скончылася аднаўленьне касьцёла. Тады ж збудавалі новую плябанію. У 1931 годзе згарэла драўляная званіца.

У 1958 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, у будынку якога зрабілі сховішча зерня, потым — сховішча цэмэнту і хімікатаў, рамонтныя майстэрні трактароў. У 1989 годзе касьцёл вярнулі каталікам, у 1993 годзе завяршылася яго аднаўленьне.

Архітэктура рэдагаваць

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая 1-вежавая базыліка з трансэптам, 3-граннай апсыдай і дзьвюма закрысьціямі. На галоўным заходнім фасадзе вылучаецца 4-ярусная шатровая вежа вышынёй 55 м (тры ніжнія ярусы 2-гранныя, верхні — 8-гранны). Грані вежы ўмацоўваюцца контрфорсамі, дэкаруюцца аркавымі і стральчатымі нішамі. Галоўны ўваходны партал завяршаецца вімпэргам. Бакавыя фасады праразаюцца стральчатымі вокнамі-біфорыюмамі, у прасьценках умацоўваюцца контрфорсамі і аркбутанамі. Крылы трансэпта маюць адно стральчатае 4-часткавае акно і завяршаюцца прыступкавым атыкам зь пінаклямі.

Унутраная прастора перакрываецца крыжовымі скляпеньнямі з нэрвюрамі. Нэфы падзяляюцца стральчатымі аркавымі праёмамі, якія абапіраюцца на прафіляваныя слупы. Шырока выкарыстоўваецца лякальная цэгла дзеля нэрвюраў, абрамленьняў арак і дэкору слупоў[1].

Галерэя рэдагаваць

Гістарычныя здымкі рэдагаваць

Сучасныя здымкі рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 375.

Літаратура рэдагаваць

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць