Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Рэчыца)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Рэчыца |
Каардынаты | 52°22′12.67″ пн. ш. 30°23′27.41″ у. д. / 52.3701861° пн. ш. 30.3909472° у. д.Каардынаты: 52°22′12.67″ пн. ш. 30°23′27.41″ у. д. / 52.3701861° пн. ш. 30.3909472° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Рэчыцы. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Андрэеўскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ 1634 годзе ваявода менскі Аляксандар Слушка фундаваў у Рэчыцы драўляны касьцёл і заснаваў кляштар дамініканаў. Пры кляштары існавала бібліятэка, у якой налічвалася 270 кніг, відаць, таксама дзеяла школа.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Рэчыца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, кляштар працягваў дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. У 1862 годзе па пажары, які зьнішчыў стары драўляны касьцёл, пачалося будаваньне новага мураванага (паводле праекту 1861 году), якое спынілася з прычыны здушэньня нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў.
У 1901 годзе пачалося будаваньне новага мураванага касьцёла, кансэкрацыя якога адбылася 1 чэрвеня 1903 году.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1932 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога ў розны час выкарыстоўвалі як склад, музэй, піўны бар.
У 1992 годзе адрадзілася каталіцкая парафія ў Рэчыцы. У 1999 годзе па доўгім змаганьні зь мясцовымі ўладамі, прызначанымі рэжымам Лукашэнкі, каталікі дамагліся вяртаньня будынка касьцёла. Пачалося яго аднаўленьне.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая 1-вежавая базыліка пад 2-схільным дахам. Фасады па тарцах закрываюцца зубчатымі шчыпцамі, апярэзваюцца аркатурным фрызам. Да галоўнага фасаду далучаецца 3-ярусная (васьмярык на двух чацьверыках) вежа-званіца, завершаная шатром-шпілем і ўмацаваная кутнімі 3-яруснымі контрфорсамі. Да бакавых граняў вежы далучаюцца высокія гранёныя эркеры лесьвічных клетак. Галоўны ўваход вылучаецца глыбінным пэрспэктыўным парталам зь вімпэргам; над ім — стральчатае акно-біфорыюм, што асьвятляе хоры. Такія ж вокны і контрфорсы-пілёны ў прасьценках на бакавых фасадах.
Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1902 г.
-
1914 г.
-
1914 г.
-
да 1918 г.
-
1917 г.
-
1918 г.
-
да 1930 г.
-
28 жніўня 1941 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
З боку апсыды
-
З боку гістарычнага Рынку
-
З боку Дняпра
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Луначарскага
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 322.
Літаратура
рэдагаваць- Васькоў У. Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны: Гісторыя Гомельскага дэканата. — Менск, 2011. ISBN 978-985-6825-62-0.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.