Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Зэльва)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Зэльва |
Каардынаты | 53°09′00.60″ пн. ш. 24°48′23.24″ у. д. / 53.150167° пн. ш. 24.8064556° у. д.Каардынаты: 53°09′00.60″ пн. ш. 24°48′23.24″ у. д. / 53.150167° пн. ш. 24.8064556° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Аўтар праекту | Юзаф Піюс Дзяконскі[d] |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Зэльве. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьРымска-каталіцкая парафія ў Зэльве ўтварылася ў 1407 годзе. Першы касьцёл быў драўляным.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Зэльва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць.
У 1913 годзе скончылася будаваньне новага мураванага касьцёла.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1950-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога ў розны час выкарыстоўвалі як крама, сховішча збожжа, склад.
У 1989 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам, якія яго аднавілі.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 2-нэфавая 2-вежавая базыліка з 5-граннай апсыдай. Мае сымэтрычна-восевую кампазыцыю, у якой дамінуюць 2-ярусныя масіўныя вежы, завершаныя складанымі паводле малюнку канічнымі шпілямі (першы ярус квадратны ў пляне, другі — 8-гранны з вузкімі паўцыркульнымі праёмамі). Асноўны аб’ём накрываецца высокім вальмавым дахам з 2-прыступкавай навісьсю на галоўным фасадзе. Уваход мае выгляд адкрытай галерэі з шырокімі паўцыркульнымі і вузкімі сьпічастымі праёмамі, партал уваходу з трыкутным завяршэньнем. Сьцены асноўнага аб’ёму і апсыды ўмацоўваюцца контрфорсамі, праразаюцца сьпічастымі вокнамі[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1915 г.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1941 г.
-
1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
З боку апсыды
-
Інтэр’ер
-
Алтар
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца 50 год ВЛКСМ, 18
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.