Касьцёл Божага Цела (Крашын)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Божага Цела
| |
![]() Касьцёл Божага Цела
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Крашын |
Каардынаты | 53°12′01″ пн. ш. 26°09′44″ у. д. / 53.20028° пн. ш. 26.16222° у. д.Каардынаты: 53°12′01″ пн. ш. 26°09′44″ у. д. / 53.20028° пн. ш. 26.16222° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Касьцёл Божага Цела на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Божага Цела |
Касьцёл Божага Цела — помнік архітэктуры першай паловы XX ст. у Крашыне. Знаходзіцца ў заходняй частцы колішняга мястэчка каля могілак, пад адрасам вуліца Паўлюка Багрыма, 22. Дзейнічае. Твор архітэктуры мадэрну.
За касьцёлам знаходзіцца магіла паэта Паўлюка Багрыма з помнікам у выглядзе стэлы зь невялічкім бюстам паэта, а таксама памятны валун з надпісамі па-лацінску і па-беларуску: «Vita brevis — Patria eterna», што азначае «Жыцьцё кароткае — Радзіма вечная».
Гісторыя рэдагаваць
Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць
Першы драўляны касьцёл у Крашыне збудавалі ў 1442 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць
Па дргуім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Крашын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1818 годзе ў мястэчку збудавалі новы драўляны касьцёл.
У 1881 годзе паэт і каваль Паўлюк Багрым уласнаруч вырабіў жырандолю для сядзібы Сьвятаполк-Завадзкіх, якія пазьней перадалі яе ў касьцёл.
Найноўшы час рэдагаваць
У 1920-я гады ў Крашыне збудавалі новы мураваны касьцёл. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, у будынку якога разьмясьцілі музэй Паўлюка Багрыма. У 1990-я гады будынак касьцёла вярнулі каталікам.
Архітэктура рэдагаваць
Помнік архітэктуры мадэрну. Прастакутны ў пляне ўзьняты на высокі цокаль будынак з пашыранай алтарнай часткай і прастакутнай апсыдай-рызалітам, завершанай 2-гранным шчытом. Фасад праразаецца ў цэнтры высокай і глыбокай аркавай нішай, якая з бакоў дэкаруецца лапаткамі і прастакутнымі нішамі. У завяршэньні фасаду высокі прастакутны атык з 2-гранным шчытом і кутнімі 4-граннымі пінаклямі; у цэнтры рэльефная выява крыжа. 2-схільны дах з вальмай на апсыдай завяршаецца вытанчанай 8-граннай шатровай сыгнатуркай. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі з аркавымі броўкамі.
Ва ўнутранай прасторы апсыда адкрываецца ў нэф аркавым прасьветам і асьвятляецца тарцовай паўкруглай люкарнай. Памяшканьні перакрываюцца цыліндрычным скляпеньнем. Пры ўваходзе галерэя хораў. У інтэр’еры захоўваецца абраз XIX ст. «Апостал»[1].
Галерэя рэдагаваць
Гістарычныя здымкі і графіка рэдагаваць
- Старыя здымкі і графіка
-
Стары касьцёл, 1914 г.
-
Інтэр’ер старога касьцёла, 1914 г.
-
Праект новага касьцёла, 1930 г.
Сучасныя здымкі рэдагаваць
- Сучасны стан
-
Агульны выгляд
-
Жырандоля Паўлюка Багрыма
-
Магіла Паўлюка Багрыма
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 186.
Літаратура рэдагаваць
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.