Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Нача)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Нача |
Каардынаты | 54°04′18.89″ пн. ш. 24°50′20.39″ у. д. / 54.0719139° пн. ш. 24.8389972° у. д.Каардынаты: 54°04′18.89″ пн. ш. 24°50′20.39″ у. д. / 54.0719139° пн. ш. 24.8389972° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка і нэараманскі стыль |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Начы. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі і мадэрну.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы драўляны касьцёл у Начы фундавалі ў 1529 годзе ваявода падляскі Януш Касьцевіч і яго жонка Марыя. Апошні драўляны касьцёл збудавалі намаганьнямі парафіянаў у 1756 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Нача апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У XIX ст. касьцельны пляц атачылі мураванай агароджай з брамай і званіцай.
У 1910 годзе на месцы драўлянага збудавалі новы мураваны касьцёл.
Найноўшы час
рэдагаваць26 красавіка 1927 году касьцёл асьвяціў арцыбіскуп віленскі Рамуальд Ялбжыкоўскі. За савецкім часам касьцёл не зачыняўся.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры нэаготыкі і мадэрну. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з 5-граннай апсыдай і бакавымі закрысьціямі. Асноўная роля ў вэртыкальна ўзьнёслай, дынамічнай кампазыцыі надаецца шмат’ярусным вежам галоўнага фасада, верхні 8-гранны ярус якіх завяршаецца вытанчанымі шпілямі. Высунутыя наперад вежы вылучаюць цэнтральную, з 2-гранным высокім шчытом роўніцу фасада, вось якой падкрэсьліваецца аркавым уваходным парталам і акном-ружай над ім. Вэртыкальнасьць архітэктурнай кампазыцыі ўзмацняецца высокім цокалем, рытмам высокіх і вузкіх аркавых аконных праёмаў і контрфорсаў-пілёнаў у прасьценках, шматлікімі аркавымі нішамі, 2-граннымі шчытамі, аркатурнымі фрызамі. Графічнасьць архітэктурнаму экстэр’еру надаюць кантраставае спалучэньне атынкаваных і пабеленых ліштваў акон і чырвонай высакаякаснай цаглянай муроўкі, штрыхаваныя карнізы і фрызы, вокны-біфорыюмы.
Цэнтральны нэф перакрываецца ветразевымі скляпеньнямі на падпружных арках, бакавыя нэфы — крыжова-ветразевымі. У інтэр’еры тры разьбяныя алтары, якія маюць рысы нэаготыкі і нэараманскага стылю. У галоўным алтары-трыфорыюме стаіць фігура Пана Езуса, яе нішу запаўняюць шматлікія воты. Алтар дэкаруецца пінаклямі і сьпічакамі, у бакавых нішах трыфорыюму стаяць паліхромныя фігуры Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. Бакавыя алтары 2-ярусныя: у левым зьмяшчаецца абраз Езуса Міласэрнага, наверсе — абраз Хросту Пана, у правым — фігура Маці Божай пад абразом Сьвятой Тэрэзы.
Касьцельны пляц атачаецца мураванай агароджай з 3-аркавая брамай. Налева ад брамы ў куце агарожы стаіць 3-ярусная 4-гранная званіца. Першы яе ярус з бутавага каменю, другі цагляны і атынкаваны, раскрыты аркавымі прасьветамі, трэці зрубны, накрыты шатровым дахам і прарэзаны лучковымі праёмамі[1].
Галерэя
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
З боку апсыды
-
Брама
-
Званіца
-
Акно-ружа
-
Інтэр'ер
-
Алтар
-
Хоры
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 9Б
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 256.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.