Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі (Альковічы)

храм у Альковічах
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна Беларусь
вёска Альковічы
Каардынаты 54°29′34″ пн. ш. 27°25′53″ у. д. / 54.49278° пн. ш. 27.43139° у. д. / 54.49278; 27.43139Каардынаты: 54°29′34″ пн. ш. 27°25′53″ у. д. / 54.49278° пн. ш. 27.43139° у. д. / 54.49278; 27.43139
Канфэсія Каталіцкая царква і каталіцтва
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі — каталіцкі храм у цэнтры в. Альковічы (Вялейскі раён). Пабудаваны ў 1897—1902 гадох. Помнік архітэктуры нэаготыкі.

У 1699 годзе ў Альковічах была пабудаваная драўляная каталіцкая капліца з выявай Панны Марыі. У 1722 годзе біскуп Аляксандр Гараін, які валодаў Альковічамі, пабудаваў на свае сродкі драўляны касьцёл Раства Божай мацi. У другой палове XVIII стагодьдзя парафія ў Альковічах атрымала статус самастойнай. У гэты перыяд храм меў памеры 26х11 мэтраў, побач з храмам стаяла асобная двух'ярусная драўляная званіца. У 1761 годзе манахі з ордэна кармелітаў заснавалі пры касьцёле шпiталь.

У 1754 быў пабудаваны новы касьцёл у стылі нэаклясіцызм з шасьцікалонным порцікам і двух'яруснай вежай.

У 1886 годзе пробашчам Альковіцкай парафіі быў ксёндз Гаспер Якубоўскі.

У 1897—1902 гадох побач са старым касьцёлам ішло ўзьвядзеньне нэагатычнага каменнага храма, асьвечанага ў 1905 годзе ў гонар Наведвання Найсвяцейшай Панны Марыi. Стары драўляны храм не захаваўся.

У 1915 годзе пробашчам Альковіцкага касьцёла Вілейскага дэканата быў Мячыслаў Петржыкоўскі.

У 1950 годзе храм быў зачынены Савецкiмi ўладамi, будынак выкарыстоўваўся, як збожжасховішча.

У 1969 годзе дах касьцёлу пацярпеў ад пажару, пазьней быў адрамантаваны.

У 1989 годзе храм Адведзiнаў быў вернуты Каталіцкай царкве, адрэстаўраваны і цяпер служыць дзеючым каталіцкім храмам. Яго прыхаджанамі з'яўляюцца ня толькі жыхары саміх Альковічаў, але і суседніх вёсак.

Архітэктура

рэдагаваць
 
Інтэр’ер касьцёлу

Касьцёл уяўляе сабой трохнэфны аднавежавы храм сымэтрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі з трохграннай высокай апсыдай, да якой прымыкаюць невысокія сакрысьціі. Апсыда і бакавыя фасады па вуглах умацаваныя ступеньчатымі контрфорсамі. Вежа шмат'ярусная (завяршэньне не захавалася). Ніжні ярус вылучаны стральчатым парталам галоўнага ўваходу з вімпэргам, над якім вялікае акно-«ружа». Другі ярус аддзелены ад ніжняга цагляным накладным арнамэнтам паміж двума карнізамі.

Тарэц алтарнай часткі завершаны трохвугольным шчытом зь невялікай вежачкай. Вокны касьцёлу стральчатыя, розныя па шырыні і вышыні. Сьцены дэкарыраваныя аркатурнымі паясамі сухарыкаў, нішамі. Унутраная прастора перакрытая стральчатым скляпеньнем (захавалася часткова), якое падтрымліваюць шматслойныя калёны і пілястры. Калёны завершаныя керамічнымі плітамі з выявамі лісьця і пладоў вінаграду. На хорахарган, упрыгожаны драўлянай разьбой з гатычнымі матывамі ў кампазыцыі і дэкоры.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Менск 1993

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  612Г000109