Ёзэф Ча́пэк (па-чэску: Josef Čapek, 23 сакавіка 1887, Гронаў, Кралаваградэцкі край, — паміж 13 і 15 красавіка 1945 году, канцлягер Бэрген-Бэльзэн) — чэскі мастак, графік, фатограф, кніжны ілюстратар, эсэіст.

Ёзэф Чапэк
Дата нараджэньня 23 сакавіка 1887(1887-03-23)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці не раней за 4 красавіка 1945[6][7][5]
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак перакладнік, маляр, фатограф, драматург, журналіст, пісьменьнік, ілюстратар, мастацкі крытык, тэарэтык мастацтва, сцэнограф, графік
Навуковая сфэра малярства[3], графіка[d][3], літаратура[3] і журналістыка[3]
Сябра ў Brothers Čapek[d]
Плынь экспрэсіянізм і кубізм
Узнагароды
ордэн Томаша Гарыга Масарыка І клясы

Жыцьцяпіс

рэдагаваць
 
Браты Ёзэф і Карэл Чапэкі

Нарадзіўся 23 сакавіка 1887 году ў горным чэскім горадзе Гронаве. Старэйшы брат пісьменьніка Карэла Чапэка. Навучаўся ў пачатковай і сярэдняй школе, затым два гады навучаўся ў Нямеччыне ў школе ткачоў. Пасьля яе заканчэньня ў 1903 на працягу году ён працаваў на заводзе Úpická FM Обэрлендэр.

Увосень 1904 году Ёзэф пераехаў у Прагу, дзе навучаўся ў Вышэйшай школе прыкладнога мастацтва. Друкаваўся з 1907 разам з братам К. Чапэкам. У 1910—1920-я гг. супрацоўнічаў з газэтамі і часопісамі. У 1912 годзе ў Празе адбылася яго першая выстаўка. Разам з братам Карэлам правёў некалькі гадоў у Парыжы.

У 1930-я гг. Чапэк стварыў шэраг твораў сацыяльна-палітычнай скіраванасьці, пратэстуючы супраць вайны і фашызму. Адразу пасьля пачатку Другой сусьветнай вайны Ёзэфа арыштавалі нацысты. Пасьля некалькіх гадоў, праведзеных у розных канцлягерах, мастак памёр ад тыфу паміж 13 і 15 красавіка 1945 году ў канцлягеры Бэрген-Бэльзэн.

Імёны братоў Чапэкаў цяпер носяць вуліцы ў Празе і многіх іншых гарадах.

Творчасьць

рэдагаваць

У выяўленчым мастацтве зьвяртаўся да прыёмаў кубізму, фавізму і прымітывізму. Аўтар жывапісных работ («Чалавек зь мяшком», 1926; цыклі «Агонь», «Мара», абодва 1938—1939), ілюстрацыяў да твораў чэскіх пісьменьнікаў, у т.л. да раманаў К. Чапэка «Фабрыка Абсалюту» (1922), «Кракаціт» (1924) і ўласных твораў («Аповесьць пра сабачку і кошачку», 1929), антыфашысцкіх карыкатур і інш.

Публікацыі

рэдагаваць
  • Lelio, 1917
  • Аповесьць пра сабачку і котачку, 1929
  • Stín kapradiny, 1930, раман
  • Kulhavý poutník, эсэ, 1936
  • Land of Many Names
  • Básně z koncentračního tabora, апублікаваная ў 1946
  • Adam Stvořitel (Adam the Creator) — з Карэлам Чапэкам
  • Dášeňka, čili život štěněte — з Карэлам Чапэкам, ілюстрацыі Ёзэфа
  • Ze života hmyzu 1921 — з Карэлам Чапэкам

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць