Карытніца (Гарадзенская вобласьць)
Кары́тніца[1] — вёска ў Парэцкім сельсавеце Зьдзецельскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Да 1 сьнежня 2019 году ўваходзіла ў склад Беліцкага сельсавету Лідзкага раёну.
Карытніца | |
трансьліт. Karytnica | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Зьдзецельскі |
Сельсавет: | Парэцкі |
Насельніцтва: | 67 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1563 |
СААТА: | 4236846021 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°32′11.3″ пн. ш. 25°8′21.4″ у. д. / 53.536472° пн. ш. 25.139278° у. д.Каардынаты: 53°32′11.3″ пн. ш. 25°8′21.4″ у. д. / 53.536472° пн. ш. 25.139278° у. д. |
± Карытніца |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1624 годзе згадваецца ў складзе Зьдзецельскай воласьці ва ўласнасьці Сапегаў[2].
26 верасьня 2016 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Пескаўскага ў склад Беліцкага сельсавету[3].
Прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам 15 сакавіка 2019 году быў падпісаны ўказ № 104 «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаваньні Берасьцейскай, Гарадзенскай і Менскай абласьцей». Згодна зь ім вёска Карытніца выключаная з складу Лідзкага раёну і ўключаная ў склад Зьдзецельскага раёну. Гэтае рашэньне абумоўленае тым, што гэты сельскі населены пункт аказаўся адзіным у раёне, разьмешчаным на левым беразе Нёману. Дарога ад Ліды да Карытніцы складае 76 км, а ад Зьдзецелу — 23 км. У час правядзеньня грамадзкага абмеркаваньня была атрыманая згода ўсіх жыхароў вёскі на прыняцьце рашэньня аб зьмяненьні межаў раёнаў. Новыя межы ўсталяваныя зь 1 сьнежня 2019 году[4].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 116 чалавек
- 2010 год — 67 чалавек
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 269
- ^ LMAB, ф. 16 спр. 203 ч. 3
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 сентября 2016 г. № 156
- ^ С 1 декабря текущего года изменятся границы Лидчины. Деревня Корытница будет включена в Дятловский район (рас.) / Лідская газета