Фламэнгу Рыю-дэ-Жанэйру

«Фламэ́нгу» (па-партугальску: Clube de Regatas do Flamengo) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Рыю-дэ-Жанэйру. Быў заснаваны ў 1895 годзе як вясьлярскі клюб і згуляў свой першы афіцыйны матч у 1912 годзе. Традыцыйнымі для «Фламэнгу» ёсьць чырвона-чорныя паласатыя кашулі зь белымі шортамі, а таксама чырвона-чорныя паласатыя шкарпэткі. Свае хатнія матчы «Фламэнгу», як правіла, праводзіць на стадыёне Маракана, які таксама зьяўляецца нацыянальным стадыёнам зборнай Бразыліі. «Фламэнгу» зарэкамэндаваў сябе як адзін з самых пасьпяховых спартовых клюбаў Бразыліі ў XX стагодзьдзі, атрымаўшы шэраг перамог у Лізе Карыёка, галоўным спаборніцтве штату Рыю-дэ-Жанэйру. Пасьля стварэньня чэмпіянату Бразыліі ў 1959 годзе «Фламэнгу» працягваў пасьпяховыя выступы, ня толькі на ўзроўні штату, але і на нацыянальным узроўні. У 1981 і 2019 гадох клюб станавіўся ўладальнікам Кубку Лібэртадорэс, галоўным клюбым першынстве Паўднёвай Амэрыцы. У 1981 годзе «Фламэнгу» стаў уладальнікам Міжкантынэнтальнага кубку, калі з буйным лікам атрымаў перамогу над ангельскім «Лівэрпулам» зь лікам 3:0. Галоўную ролю ў той перамозе згуляў легендарны гулец клюбу Зыку. Прынцыповымі супернікамі клюбу ёсьць іншыя клюбы з Рыю-дэ-Жанэйру, як то «Флумінэнсі», «Батафогу» і «Вашку да Гама».

Фламэнгу
Поўная назва Clube de Regatas do Flamengo
Заснаваны 1895
Горад Рыю-дэ-Жанэйру, Бразылія
Стадыён Маракана
Умяшчальнасьць: 78 838
Прэзыдэнт Радолфу Ландым[d][1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2022 5 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
flamengo.com.br(парт.)(анг.)

«Фламэнгу» ёсьць самым папулярным клюбам у Бразыліі, які налічвае больш за 30 мільёнаў прыхільнікаў на 2018 год[2]. Па стане на 2017 год «Фламэнгу» быў самым заможным футбольным клюбам Бразыліі з гадавым прыбыткам у 163,04 млн эўра[3], а ацэначны кошт клюбу складаў больш за 425,21 млн эўра[4].

Дасягненьні Рэдагаваць

1980, 1982, 1983, 1992, 2009, 2019, 2020
1990, 2006, 2013, 2022
2020, 2021
1914, 1915, 1920, 1921, 1925, 1927, 1939, 1942, 1943, 1944,
1953, 1954, 1955, 1963, 1965, 1972, 1974, 1978, 1979 (адмысловы), 1979,
1981, 1986, 1991, 1996, 1999, 2000, 2001, 2004, 2007, 2008,
2009, 2011, 2014, 2017, 2019, 2020, 2021
  • Турнір Рыю-Сан-Паўлу: 1
1961
1981, 2019
1981
2020
1999

Склад Рэдагаваць

Актуальны на 13 верасьня 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Адэрбар Сантус 1990
2   Аб Гільерма Варэля 1993
3   Аб Радрыгу Каю 1993
4   Аб Леў Пэрэйра 1996
5   ПА Эрык Пульгар 1994
6   Аб Айртан Лукас 1997
7   ПА Эвэртан Рыбэйру (капітан) 1989
8   ПА Т’ягу Мая 1997
9   Нап Пэдру 1997
10   Нап Габрыел Барбоса 1996
11   Нап Эвэртан Саарэс 1996
14   ПА Джорджыян Дэ Араскаэта 1994
15   Аб Фабрысію Бруну 1996
16   Аб Філіпэ Луіс 1985
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17   Бр Агустын Росі 1995
20   ПА Жэрсан 1997
21   ПА Алан Радрыгес 1997
22   Нап Луіс Араужу 1996
23   Аб Давід Луіс 1987
25   Бр Матэўс Куньня 2001
27   Нап Бруну Энрыке 1990
29   ПА Віктар Уга 2004
30   Аб Паблу 1991
33   Аб Клейтан 2003
34   Аб Матэўзыньню 2000
41   Аб Габрыел Нога 2002
43   Аб Вэсьлі Франса 2003
48   ПА Ігар Жэзус 2003

Крыніцы Рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць