Андэрсан Луіс да Сылва (па-партугальску: Ânderson Luís da Silva) больш вядомы як Луізан (парт. Luisão; нарадзіўся 13 лютага 1981 году, Ампару, Бразылія) — былы бразыльскі футбаліст, абаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Бразыліі. Неаднаразовы ўдзельнік чэмпіянатаў сьвету.

Луізан
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 лютага 1981(1981-02-13)[1][2] (43 гады)
Рост 193 см
Вага 82 кг
Пазыцыя скрайні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2000
2000—2003
2003—2018
Жувэнтус
Крузэйру
Бэнфіка
0 (0)
62 (7)
337 (26)
Зборныя
2001—2011 Бразылія 46 (3)

Кар’ера

рэдагаваць

Луізан пачаў кар’еру ў клюбе «Жувэнтус», за які правёў 18 матчаў і забіў 1 гол. У 2000 годзе гулец перайшоў у «Крузэйру», за які правёў 60 матчаў і забіў 9 галоў[3].

«Бэнфіка»

рэдагаваць

У студзені 2004 году Луізан перайшоў у партугальскую «Бэнфіку», якая заплаціла за пераход бразыльца 1 млн эўра.

У сваёй дэбютнай гульні за клюб каманда згуляла ўнічыю 3:3 з «Бэленэнсішам». Першыя некалькі месяцаў у «Бэнфіцы» Луізан выступаў няўдала, было нават закранута пытаньне аб магчымасьці ягонага вяртаньня ў Бразылію. У наступным сэзоне гулец заняў цьвёрдае месца ў цэнтры абароны клюбу, правёўшы 29 матчаў, і ў канцы сэзону забіў вырашальны мяч у браму «Спортынга», які прынёс «Бэнфіцы» ня толькі перамогу, але й чэмпіёнскі тытул.

Улетку 2008 году, пасьля сэзону, у якім Луізан прапусціў частку матчаў з-за траўмаў і доўга набіраў форму, у выніку чаго страціў месца ў складзе, ён захацеў зьмяніць клюб. Ім цікавіліся «Ювэнтус»[4] і маскоўскі «Спартак»[5], аднак зьдзелкі не адбыліся. У выніку бразылец застаўся ў камандзе.

Міжнародная кар’ера

рэдагаваць

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Бразыліі ў ліпені 2001 году[6].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Крузэйра»:

«Бэнфіка»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Луізансховішча мультымэдыйных матэрыялаў