Аахэнская катэдра
Аахэнская катэдра (па-нямецку: Aachener Dom, Aachener Münster, Kaiserdom) — катэдра япархіі Аахэну, у якой на працягу стагодзьдзяў каранаваліся імпэратары Сьвятой Рымскай імпэрыі. Сучасная катэдра складаецца зь некалькіх частак: у сярэдзіне знаходзіцца найстаражытная яе частка — каралінгаўскі актагон (васьмікутнік), які быў пабудаваны яшчэ пры Карле Вялікім у VIII стагодзьдзі. Астатнія яе часткі, у т.л. гатычны хор, былі пабудаваныя ў сярэднявеччы. У 1978 годзе Аахэнская катэдра адной зь першых у сьвеце была уключаная ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Аахэнская катэдра | |
---|---|
Aachener Dom* | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Аахэнская катэдра | |
Краіна | Нямеччына |
Тып | культурны |
Крытэры | i, ii, iv, vi |
Спасылка | 3 |
Рэгіён** | Эўропа і Паўночная Амэрыка |
Каардынаты | Каардынаты: 50°28′ пн. ш. 8°03′ у. д. / 50.46.32° пн. ш. 8.05.02° у. д. |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 1978 (2 сэсія) |
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
Гісторыя
рэдагавацьБудаўніцтва катэдры распачаў у 800 годзе Карл Вялікі, запрасіўшы для гэтага спэцыялістаў з Рыму й Бізантыі. У 805 годзе катэдра была асьвечаная папам Лявом III. У 814 у Палацавай капліцы быў пахаваны Карл Вялікі. З 936 да 1531 году Аахэнская катэдра была месцам каранацыі трыццаці імпэратараў Сьвятой Рымскай імпэрыі. Трон імпэратара і ў нашыя дні знаходзіцца ў Палацавай капліцы. Каб мець магчымасьць прымаць як мага больш паломнікаў, з 1355 да 1414 быў пабудаваны новы хор.
У скарбніцы катэдры, якая належыць да найбольш значных царкоўных скарбніцаў Паўночнай Эўропы захоўваюцца шэдэўры мастацтва эпохаў Каралінгаў, Атонаў і Штаўфэнаў, сярод якіх Крыж Лётара, бюст Карла Вялікага, саркафаг Празэрпіны і інш.
Галерэя
рэдагаваць-
Выгляд у начы
-
У Актагоне
-
Паўднёва-заходні фасад з фігурамі Сьвятых
-
Ліхтар Барбаросы
-
Выгляд з усходу (Заля Хору, капліца Мацьвея)
-
Каралеўскі (імпэратарскі) трон
-
Труна Карла Вялікага
-
Бюст Карла Вялікага