Капыткі

бульбяная страва
(Перанакіравана з «Капытка»)

Капыткі́, капы́тка — від клёцак з таркаванай[1] бульбы. Вядомыя ў беларускай, летувіскай, польскай кухнях.

Рэцэпты прыгатаваньня

рэдагаваць

Польскія капыткі звычайна проста вараць у падсоленай вадзе; беларускія і літоўскія спачатку запякаюць на блясе, а потым або тушаць у гаршчку са сьмятанай (суркоў), або ізноў-такі, вараць у падсоленай вадзе.

Капыткі беларускія

рэдагаваць

Складнікі:

Абабраную бульбу надраць на тарцы, адціснуць, дадаць муку, соль, соду, перамяшаць. Атрыманае цеста раскачаць, нарэзаць прастакутнікамі 3х5 см і выпекчы іх у духоўцы на блясе, змазанай тлушчам (ці на патэльні).

Перад падачай на стол апусьціць капыткі ў падсоленую ваду або мясны булён, гатаваць 10 хвілін.

Падаваць да сталу са сьмятанай або цыбуляй, падсмажанай на сале.

Капыткі летувіскія (švilpikai)

рэдагаваць
 
Капыткі ў грыбным соўсе (švilpikai)

Складнікі:

  • бульба — 1,2 кг
  • мука — 1 шклянка
  • яйка — 1 шт.
  • тлушч сьвіны — 25 г
  • сьмятана — 50 г
  • соль
 

Для соўсу:

  • сырое сала — 75 г
  • цыбуля — 75 г
  • сьмятана — 50 г (ці сьмятана — 100 г і алей — 50 г)

Прыгатаваную ў лупінах начышчаную бульбу прапускаюць праз таркавальную машынку і дадаюць муку, яйкі, соль. З атрыманай масы робяць валікі 2 см у дыямэтры, надаюць ім пляскатую форму, наразаюць наўкось цурачкі 7 см удоўжкі, кладуць іх на ліст, пасыпаны мукою, ды выпякаюць у духоўцы. Затым цурачкі кладуць у рондаль, заліваюць тлушчам ды сьмятанай, страсаюць і трохі вытрымліваюць пад крышкай. Перш чым падаць на стол, іх паліваюць соўсам з сала, падсмажанага з цыбуляй ды сьмятанаю, альбо алеем ды сьмятанаю.

Капыткі польскія (kopytka, paluchy)

рэдагаваць

Складнікі:

  • бульба
  • пшанічная мука
  • яйкі
  • соль
  • прыправы

Працэс прыгатаваньня цеста падобны да беларускага. Нарэзаныя ромбікамі кавалкі вараць у падсоленай вадзе; гатовыя капыткі ўсплываюць на паверхню. Падаюць да сталу звычайна са смажанымі шкваркамі.

Этымалёгія

рэдагаваць

Дробныя клёцкі сваёй формай нагадваюць капыткі дробнай жывёліны, напрыклад, казы. Акрамя таго, у польскай кухні ёсьць вельмі блізкая па назьве і па сутнасьці страва, якая й завецца падобна: па-польску: kopytka — што зьяўляецца формай множнага ліку.

У нашай мове польскай назьве адпавядае форма множнага ліку капыткі́. Аднак на цяперашні момант болей распаўсюджаны варыянт капы́тка, ці то па памылцы перакладаньня з польскае невядомым этнографам, ці то яшчэ чаму. Назвы ўсіх тыпалягічна падобных страваў маюць форму множнага ліку — калдуны, клёцкі, лазанкі, дранікі і г. д.

У сучаснай кухні

рэдагаваць

У цяперашні час страва цалкам адсутнічае на паліцах крамаў і ў рэстаранных мэню. У той час як у Польшчы аналягічная страва сталася папулярным гарнірам да розных мясных і іншых страваў, у крамах прадаецца ў выглядзе замарожаных паўфабрыкатаў.

У суседняй Летуве існуе аналяг гэтай стравы пад назвай швільпікай (па-летувіску: švilpikai, «суркі́»). Страва таксама захавалася ў жывым побыце.

Літаратура

рэдагаваць

Гэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць