Місысыпі (штат)

штат ЗША

Місысы́пі (па-ангельску: Mississippi) — штат на поўдні ЗША, 20-ы па ліку штат, які ўвайшоў у склад саюзнай дзяржавы. Насельніцтва 2 800 000 чалавек (31-е месца ў ЗША; зьвесткі 2000 году). Сталіца і найбуйнейшы горад — Джэксан. Афіцыйная мянушка — «Штат магноліі» (анг. Magnolia State), неафіцыйная — «Штат гасьціннасьці».

Геаграфія

рэдагаваць

Місысыпі займае плошчу 125 546 км². На поўначы штат мяжуе з Тэнэсі, на ўсходзе — з Алабамай, на паўднёвым-захадзе — зь Люізіянай, на паўночным захадзе — з Арканзасам. На поўдні Місысыпі абмываецца водамі Мэксыканскага заліва. Сваю назву штат атрымаў ад ракі Місысыпі, што цячэ ўздоўж яго заходняй мяжы.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Місысыпі (штат)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў