Джэфэрсан Дэвіс
Джэфэрсан Фініс Дэвіс (па-ангельску: Jefferson Finis Davis; 3 чэрвеня 1808, акруга Крыстыян, Кентукі, ЗША — 6 сьнежня 1889, Новы Арлеан, Люізіяна, ЗША) — амэрыканскі ваенны й палітычны дзяяч, першы й адзіны прэзыдэнт Канфэдэратыўных Штатаў Амэрыкі.
Джэфэрсан Дэвіс | |
па-ангельску: Jefferson Davis | |
Прэзыдэнт КША | |
---|---|
18 лютага 1861 — 10 траўня 1865 | |
23-і міністар арміі ЗША | |
4 сакавіка 1853 — 3 сакавіка 1857 | |
Прэзыдэнт: | Франклін Пірс |
Папярэднік: | Чарлз Конрад |
Наступнік: | Джон Флойд |
Сэнатар ад штату Місысыпі | |
10 жніўня 1847 — 23 верасьня 1851 | |
Папярэднік: | Джэсі Сьпіт |
Наступнік: | Джон Макрэй |
4 сакавіка 1857 — 21 студзеня 1861] | |
Папярэднік: | Стывэн Эдамз |
Наступнік: | не было |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
3 чэрвеня 1808 Акруга Крыстыян, штат Кентукі, ЗША |
Памёр: |
6 сьнежня 1889 (81 год) Новы Арлеан, Люізіяна, ЗША |
Партыя: | Дэмакратычная партыя ЗША |
Сужэнец: |
Сара Нокс Тэйлар Варына Гоўэл |
Дзеці: | Варына Эн Дэвіс[d] і Маргарэт Гоўэл Дэйвіс Гэес[d] |
Бацька: | Samuel Emory Davis[d][1] |
Маці: | Jane Cooke[d][1] |
Адукацыя: | Трансыльванскі ўнівэрсытэт, Вайсковая акадэмія ЗША |
Узнагароды: | |
Біяграфія
рэдагавацьДзяцінства й юнацтва
рэдагавацьДжэфэрсан нарадзіўся 3 чэрвеня 1808 году ў Фэйрвію, акруга Крыстыян, штат Кентукі, і быў апошнім зь дзесяці дзяцей у сваіх бацькоў. Сям’я Дэвіса некалькі разоў пераяжджала зь месца на месца, пакуль, нарэшце, не асталявалася ў Місысыпі. Пратэстант паводле веравызнаньня, Дэвіс скончыў каталіцкую школу імя сьвятога Тамаша Аквінскага, якая знаходзілася ў Кентукі.
Пасьля школы Дэвіс скончыў Джэфэрсанаўскі каледж у Місысыпі й Трансыльванскі ўнівэрсытэт у Кентукі. У 1824 годзе Дэвіс паступіў у ваенную акадэмію Ўэст-Пойнт, якую скончыў у 1828 годзе.
Вайсковая кар’ера
рэдагавацьНаступныя сем гадоў ён займаў розныя вайсковыя пасады на паўночным захадзе, у 1832 годзе прыняў удзел у вайне Чорнага Ястраба.
У 1835 годзе Джэфэрсан ажаніўся з дачкой будучага прэзыдэнта ЗША Закары Тэйлара, але жонка памерла праз тры месяцы. Наступныя 10 гадоў Дэвіс правёў у адносным спакоі на сваёй плянтацыі ў Місысыпі.
У 1845 годзе ён ажаніўся ў другі раз, з унучкай губэрнатара Місысыпі Варыне Гоўэл. Тады ж пачалася ягоная палітычная кар’ера. У 1845 годзе яго абралі чальцом Палаты Прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ад Місысыпі, але ў чэрвені 1846 году ён падаў у адстаўку, каб прыняць камандаваньне палком Місысыпі ў Мэксыканскай вайне. Пад камандаваньнем Закары Тэйлара ён вызначыўся пры аблозе Мантэрэя й у бітве пры Буэна-Вісьце.
Палітычная кар’ера
рэдагавацьУ 1847 годзе Дэвіса прызначылі сэнатарам у Кангрэс ЗША ад штату Місысыпі на замяшчэньне вакантнага месца.
Праз чатыры гады ён вырашыў балятавацца на пасаду губэрнатара Місысыпі ў канкурэнцыі зь іншым сэнатарам ад штата Місысыпі, сваім заклятым ворагам, вігам Генры Футам. Дэвіс цьвёрда адстойваў правы Поўдня й выступаў за пашырэньне рабаўладальніцкай тэрыторыі й эканамічнае разьвіцьцё Поўдня, каб супрацьстаяць уладзе Поўначы. Ён прайграў выбары з разрывам менш чым у тысячу галасоў, і зьехаў на сваю плянтацыю, пакуль у 1853 годзе прэзыдэнт Франклін Пірс не прызначыў яго міністрам абароны.
Падчас сваёй службы ў ваенным дэпартамэнце Дэвіс падтрымліваў захоп Кубы, спрыяў працягу будаўніцтва на поўдзень транскантынэнтальнай чыгункі. 21 студзеня 1861 году Джэфэрсан абвесьціў аб складаньні зь сябе паўнамоцтваў кангрэсмэна ЗША.
Прэзыдэнт Канфэдэрацыі
рэдагавацьЯго адразу ж прызначылі генэрал-маёрам міліцыі Місысыпі, а празь некаторы час, абралі кіраўніком часовага ўраду Канфэдэрацыі, створанага паводле рашэньня канвэнта ў Мантгомэры штат Алабама, і ён уступіў у пасаду ў лютым 1861 году.
У адпаведнасьці з рашэньнем Кангрэса ЗША Дэвіс прызначыў Мірную камісію, якая ў сакавіку адправілася ў Вашынгтон з прапановай выкупіць усю фэдэральную ўласнасьць на тэрыторыі Поўдня й паўднёвую частку нацыянальнага доўгу. Дадзеная акцыя не атрымала посьпеху, і 12 красавіка 1861 году пачалася Грамадзянская вайна.
Пасьляваеннае жыцьцё
рэдагаваць9 красавіка 1865 году генэрал Робэрт Лі падпісаў акт капітуляцыі бяз згоды Дэвіса. Пасьля апошняга пасяджэньня ўрада Канфэдэрацыі ў красавіку 1865 году ў горадзе Шарлот у Паўночнай Караліне, Дэвіса арыштавалі ў Ірвінвілі ў штаце Джорджыя. Ён правёў у зьняволеньні ў форце Манро 2 гады, пасьля чаго ў траўні 1867 году яго вызвалілі пад заклад. Заклад за яго ўнесьлі вядомыя прадстаўнікі як Поўначы, гэтак і Поўдня.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Інаўгурацыйныя прамовы Джэфэрсана Дэвіса(недаступная спасылка)
- Дакумэнты Дэвіса ў Rice University