Канстытуцыя 3 траўня 1791 (карціна)

карціна Яна Матэйкі

«Канстытуцыя 3 траўня 1791 году» — карціна Яна Матэйкі, напісаная да стагодзьдзя прыняцьця першай польскай канстытуцыі. У гэтым творы злучаныя ў асобна ўзятым моманце мноства сюжэтных ліній разьвіцьця польскай гісторыі. У дадзеным выпадку абраны момант пераходу паслоў Сэйму з Заліы пасяджэньняў у сабор сьв. Яна.

Канстытуцыя 3 траўня 1791
Польская моваKonstytucja 3 Maja 1791 roku
Мастак Ян Матэйка
Год 1891
Тып алей, палатно
Памеры 247 × 446 см
Месцазнаходжаньне Варшаўскі нацыянальны музэйВаршава

Па вуліцы ў кірунку да касьцёлу рухаюцца, акружаныя вітаючым іх натоўпам, творцы і прыхільнікі Канстытуцыі. Працэсію ўзначальвае кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (17). Крыху наводдаль ад караля ідзе аўтар рэформы адукацыі Гуга Калантай (11). За яго сьпіной стаяць Ігнат Патоцкі (13) і Адам Чартарыйскі (14).

Ззаду нясуць на сваіх плячах двух маршалаў сэйму — Станіслава Малахоўскага (1) і Казімера Нестара Сапегу (5). Адзін з апорных — Юльян Нямцэвіч (6), другі (пад паднятым тэкстам Канстытуцыі) — Ігнат Закжэўскі (3). За ім відаць твар Тадэвуша Касьцюшкі (4). Замыкаюць шэсьце Станіслаў Сташыц (26) і Анджэй Замойскі (27). Апошні цягне за сабой селяніна-разяваку з натоўпу (33). Паміж імі — Антоні Тызэнгаўз (32).

Ля сьцяны пад скульптурай стаіць Антон-Станіслаў Сьвятаполк-Чацвярцінскі (21), павешаны варшавянамі ў чэрвені 1794. Сьпіной да гледачоў зь перавязьзю стаіць адзін з самых багатых вяльможаў Польшчы, вялікі каронны гетман Рэчы Паспалітай Францішак-Ксавэры Браніцкі (10), будучы цесьць Міхаіла Варанцова.

Паваліўся на зямлю Ян Сухаржэўскі (8). Побач у сьветлым з паднятай рукой Казімеж Канопка (29). Справа на кані — Юзэф Панятоўскі (34). Зьлева ўнізе ў натоўпе павярнуўся тварам да гледача Ян Кіліньскі (24). Акрамя таго, на карціне намаляваны Даратэя (герцагіня Курляндыі) (18), марганатычная жонка караля Эльжбета Грабоўска (19) і Ян Дэкерт (20), Антоній Златніцкі (22).

Сярод прадстаўленых на карціне сьведак гістарычнай падзеі знаходзяцца і так званыя фігуры-камэнтары — вобразы, закліканыя незаўважна і ненавязьліва падкрэсьліць аўтарскае стаўленьне да таго, што здарылася. На карціне дасьледчыкі знаходзяць як мінімум дзьве падобныя фігуры: гэта стары жыд, які красамоўна жэстыкулюе (37, у правым ніжнім куце) і ксёндз Хофбаўэр (25, у ніжняга краю карціны, зьлева). Лічыцца, што гэтыя фігуры паказваюць крытычнае стаўленьне мастака да намаляванай падзеі. Матэйка на самай справе быў перакананым кансэрватарам, праціўнікам лібэральных уставаў Канстытуцыі.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць