Канстанцін Сьцяпура
беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сьцяпура.
Канстанці́н Сьцяпу́ра — беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч. Старшыня камітэту Краёвай сувязі ў Зьдзецеле Слонімскага павету.
Удзельнік зьезду прадстаўнікоў Заходняй Беларусі, які склікала Краёвая Сувязь. У знак нязгоды супраць недэмакратычных умоваў правядзеньня пакінуў зьезд. Пасьля даслаў адкрыты ліст ў заходнебеларускую прэсу з адмежаваньнем ад кіраўніцтва Краёвай сувязі.
Служыў у польскім войску, у сярэдзіне 1923 году арыштаваны польскімі ўладамі па абвінавачаньні ў кантахтах з урадам БНР Вацлава Ластоўскага.
Зьехаў у БССР. Напрыканцы 1925 — пачатку 1926 праходзіў па справе Лістапада. Здолеў зьбегчы ў Латвію. Пасьля выехаў празь Нямеччыну ў Прагу. Далейшы лёс невядомы.