Краёвая сувязь

(Перанакіравана з «Краёвая Сувязь»)

«Краёвая сувязь» — беларуская палянафільская арганізацыя, створаная Паўлам Алексюком у красавіку 1921 году. Адзіная зь беларускіх арганізацыяў, якая ўдзельнічала ў выбарах у Віленскі сойм 1922 году.

Фармальна «Краёвая сувязь» мела разгалінаваную структуру і ў яе склад нібыта ўваходзілі палічная партыя «Сялібнікі» і шэраг беларускіх каапэратываў. Але ўсе гэтыя арганізацыі, як адзначылі ў сваіх рапартах польскія дзяржаўныя службоўцы, былі збольшага «папяровымі». Абгрунтаванасьць гэтых высноваў пацьвярджаецца фактам імгненнага і бясьсьледнага зьнікненьня «Краёвай сувязі» з палітычнай сцэны неўзабаве пасьля выбараў ў Віленскі сойм. Тым ня менш ліквідацыйнага сходу на той час не было і арганізацыя фармальна існавала да сярэдзіны 1920-х.

Старшынём арганізацыі быў Вацлаў Пупка. Выдавала газэту «Jednaść».

Літаратура

рэдагаваць