Камянец-Падольскі нацыянальны ўнівэрсытэт
Камянец-Падольскі нацыянальны ўнівэрсытэт — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Камянец-Падольскі (Украіна).
Гісторыя
рэдагавацьЗаснаваны ў 1918 годзе як Камянец-Падольскі дзяржаўны ўкраінскі ўнівжрсытэт. Першым рэктарам быў абраны вядомы мовазнавец прафэсар І. Агіенка. У 1919 году налічвалася 5 факультэтаў: гісторыка-філялягічны, фізыка-матэматычны, юрыдычны, багаслоўскі і сельскагаспадарчы. У 1920 быў ператвораны ў Акадэмію теарэтычных ведаў, якая ў 1921 была падзеленая на Інстытут народнай адукацыі і Сельскагаспадарчы інстытут. У наступныя гады Інстытут народнай адукацыі (пераемнік Акадэміі) быў неаднаразова ператвораны: у 1930 — у Інстытут сацыяльнага выхаваньня, у 1933 — у пэдагагічны інстытут, у 1939 — у настаўніцкі інстытут, у 1948 — у пэдагагічны інстытут.
У 1997 годзе на базе пэдагагічнага інстытута быў створаны Камянец-Падольскі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт, у 2003 ператвораны ў Камянец-Падольскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, якому ў 2008 годзе быў прысвоены статут нацыянальнага і назва Камянец-Падольскі нацыянальны ўнівэрсытэт.
Сучасны стан
рэдагавацьНа сёньняшні дзень функцыянуе 10 факультэтаў:
- гістарычны;
- фізыка-матэматычны;
- украінскай філялёгіі і журналістыкі;
- замежнай філялёгіі;
- фізычнай культуры;
- пэдагагічны;
- эканамічны;
- прыродазнаўства;
- псыхалёгіі;
- карэкцыйнай і сацыяльнай пэдагогікі і псыхалёгіі;
Таксама ў складзе ўнівэрсытэта дзейнічаюць інстытут даўнівэрсытэцкай падрыхтоўкі, цэнтар падвышэньня кваліфікацыі і навучальна-кансультацыйны цэнтар у г. Шапятоўка. Ва ўнівэрсытэце навучаюцца каля 8 тысяч студэнтаў на дзённай і завочнай форме навучаньня. Унівэрсытэт мае ІV узровень акрэдытацыі. Дзейнічае асьпірантура і доктарантура.