Камала Гарыс
Камала Дэві Гарыс (па-ангельску: Kamala Devi Harris; 20 кастрычніка 1964, Оўклэнд, Каліфорнія) — амэрыканская юрыстка і палітычная дзяячка, якая прадстаўляе Дэмакратычную партыю. Сэнатарка ЗША ад Каліфорніі з 2017 году; да гэтага — генэральная пракурорка Каліфорніі (2011—2017 гг.), і акруговая пракурорка Сан-Францыска (2004—2011 гг.).
Камала Гарыс | |
па-ангельску: Kamala Harris[1] | |
1990 — 1998 | |
8 студзеня 2004 — 3 студзеня 2011 | |
Папярэднік | Terence Hallinan[d] |
Наступнік | George Gascón[d] |
3 студзеня 2011 — 3 студзеня 2017 | |
Папярэднік | Джэры Браўн[d] |
Наступнік | Xavier Becerra[d] |
3 студзеня 2017 — 3 студзеня 2019 | |
Папярэднік | Barbara Boxer[d] |
3 студзеня 2019 — 3 студзеня 2021 | |
3 студзеня 2021 — 18 студзеня 2021 | |
Наступнік | Alex Padilla[d] |
з 20 студзеня 2021 | |
Папярэднік | Майк Пенс[d] |
7 лістапада 2020 — 20 студзеня 2021 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
20 кастрычніка 1964[2][3][4] (60 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Даглас Эмгаф[d][9] |
Бацька: | Дональд Гарыс[d][10] |
Маці: | Шамала Гопалан[d][10] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Гарыс удзельнічала ў прэзыдэнцкіх выбарах у Злучаных Штатах у 2020 годзе, балатуючыся на атрыманьне прэзыдэнтскай намінацыі ад Дэмакратычнай партыі; непрацяглы час была сярод лідэраў дэмакратычных праймэрыз, аднак напрыканцы 2019 году зьняла сваю кандыдатуру і ўрэшце падтрымала пераможцу праймэрыз Джозэфа Байдэна. Кандыдатка ў віцэ-прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі, стала першай у гісторыі жанчынай афраамэрыканскага і азіяцкага паходжаньня, якая стала кандыдаткай у віцэ-прэзыдэнты ЗША.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЮнацтва
рэдагавацьНарадзілася ў пэрыяд міжрасавых хваляваньняў у ЗША. Яе маці, Шамала Гопалан, была біялягіняй. Яна эмігравала ў ЗША за некалькі гадоў да нараджэньня дачкі дзеля вучобы ў прэстыжным Каліфарнійскім унівэрсытэце ў Бэрклі. Яе бацька, Дональд Гарыс, эміграваў у Каліфорнію зь Ямайкі ў 1961 годзе, каб вывучаць эканоміку ў Каліфарнійскім унівэрсытэце ў Бэрклі. Пазьней ён стаў прафэсарам у Стэнфардзе, адным зь вядучых унівэрсытэтаў ЗША. Бацькі Гарыс пазнаёміліся, быўшы актывістамі ў Бэрклі. Акрамя Камалы, яны маюць дачку Маю. Празь некалькі гадоў пасьля вясельля бацькі Гарыс разьвяліся.
Маці Гарыс не была багатай, і ў дзяцінстве Камалу сапраўды вазілі на аўтобусе ў школу з раёну, дзе ёй даводзілася жыць, у іншы, пераважна белы і багаты. Празь нейкі час разам з маці і сястрой Камала пераехала ў Канаду. Гарыс вярнулася ў ЗША ўжо ў юнацтве — для навучаньня ў Говардзкім унівэрсытэце. Ён разьмешчаны ў Вашынгтоне, і гістарычна ў ім вучыліся ў асноўным афраамэрыканцы. Яна спэцыялізавалася на паліталёгіі і эканоміцы. Пазьней яна вывучала права ва Ўнівэрсытэце Каліфорніі, які закончыла ў 1989 годзе.
Праца пракурорам
рэдагавацьГарыс набыла вядомасьць сярод юрыстаў Каліфорніі, і ў 2003 годзе яе выбралі акруговай пракуроркай Сан-Францыска. Праз год яе раскрытыкуюць прадстаўнікі праваахоўных органаў: Гарыс адмовіцца дамагацца сьмяротнага пакараньня для ўдзельніка банды, абвінавачанага ў забойстве паліцыянта. Усе сем гадоў на пасадзе акруговай пракурокі Сан-Францыска (з 2004 па 2011 год) Гарыс вяла жорсткую барацьбу са злачыннасьцю. За гэтыя гады павялічылася колькасьць абвінаваўчых прысудаў за цяжкія злачынствы і злачынствы, зьвязаныя з наркотыкамі.
У асноўным яе дасягненьні ў барацьбе са злачыннасьцю дазволілі ёй перамагчы на выбарах генэральнага пракурора Каліфорніі ў 2010 годзе. Адна зь яе канкурэнтак на пасаду кандыдата ў прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі, Тулсі Габард, пазьней раскрытыкавала Гарыс за вялікую колькасьць людзей, пасаджаных у турму за захоўваньне марыхуаны. Гарыс сапраўды жорстка змагалася з нарказлачыннасьцю ў штаце, нягледзячы на тое, што сама неяк прызналася ў тым, што спрабавала наркотык.
З тых часоў рэкрэацыйнае выкарыстаньне марыхуаны легалізавалі ў Каліфорніі. Першапачаткова Гарыс выступала супраць гэтай ідэі, але ў канчатковым выніку выказалася ў падтрымку дэкрыміналізацыі канабісу.
Палітычная дзейнасьць
рэдагавацьГарыс выбралі ў Сэнат ЗША ў лістападзе 2016 году. Яна стала ўсяго толькі другой чорнай жанчынай у гісторыі ЗША, якая заняла месца ў гэтай палаце Кангрэсу. У Сэнаце Гарыс стала вядомай дзякуючы жорсткім пытаньням, якія яна задавала чальцам каманды прэзыдэнта Дональда Трампа, асабліва генэральным пракурорам Джэфу Сэшнсу і Ўільяму Бару, а таксама кандыдату на пасаду вярхоўнага судзьдзі Брэту Кавана.
Рэспубліканцы спрабавалі паставіць на Гарыс таўро «радыкальнага» чальца Дэмакратычнай партыі. У якасьці прыкладу яны паказвалі на тое, што яна выступае супраць выкарыстаньня мэтаду гідраўлічнага разрыву пласту для здабычы нафты і газу. Рэспубліканцы таксама бяздоказна сьцьвярджалі, што менавіта Гарыс, а ня Байдэн, будзе кіраваць Белым домам пасьля ўступленьня на пасаду, паставіўшы пад сумнеў разумовыя здольнасьці Байдэна.
Аднак ня будзе нічога дзіўнага ў тым, што Гарыс будзе балятавацца на пост прэзыдэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі ў 2024 годзе, калі Байдэн, якому ў гэтым месяцы споўніцца 78, адмовіцца ад перавыбраньня праз чатыры гады.
Палітычныя погляды
рэдагавацьНа пасадзе пракуроркі Гарыс у асноўным падтрымлівае палітыку памяркоўнага крыла Дэмакратычнай партыі, якое прадстаўляе Байдэн. Але яе пазыцыя па праблемах, зьвязаных з наркотыкамі і злачыннасьцю, нярэдка абурала палітыкаў і зь лібэральнымі, і з памяркоўнымі поглядамі. Зьмяшанае этнічнае паходжаньне сыграла Гарыс на руку ў пэрыяд абвастрэньня расавых праблем у ЗША. За шэсьць гадоў, якія яна правяла на пасадзе генпракуроркі самага населенага штату краіны, у 2013 і 2014 гадах у ЗША прайшлі масавыя расавыя пратэсты з прычыны ўжываньня зброі паліцыяй. Пратэстоўцы патрабавалі рэформаў.
Гарыс прапанавала супрацоўнікам праваахоўных органаў прайсьці трэнінгі для барацьбы са скрытымі расавымі забабонамі. Але яна адмовілася падтрымліваць абавязковае выкарыстаньне нацельных камэраў, якія могуць дапамагчы высьветліць, ці апраўдана паліцыянт ужыў сілу.
Яе таксама крытыкавалі прагрэсіўныя дэмакраты, калі яна не падтрымала законапраект, які б абавязаў яе офіс, Генпракуратуру, расьсьледаваць ужываньне сілы паліцыяй. Праблема расізму была адной з асноўных падчас прэзыдэнцкай кампаніі — 2020 з увагі на маштабныя пратэсты Black Lives Matter і патрабаваньні рэфармаваць праваахоўныя органы. Пасьля страляніны ў Мінэсоце ў траўні 2020 году Гарыс паспрабавала збалянсаваць сваю пазыцыю. Яна заявіла, што краіна павінна «пераасэнсаваць» грамадзкую бясьпеку, але адкрыта не падтрымала патрабаваньні некаторых дэмакратаў паменшыць фінансаваньне паліцыі.
Сямейнае становішча
рэдагавацьУ 2014 годзе Гарыс выйшла замуж за амэрыканскага юрыста Дагласа Эмгафа і выхоўвае яго дарослых сыноў і дачку ад першага шлюбу.
Кнігі
рэдагаваць- Smart on Crime: A Career Prosecutor's Plan to Make Us Safer. — Chronicle Books, 2009. — ISBN 978-0811865289.
- Superheroes Are Everywhere. — Penguin Young Readers Group, 2019. — ISBN 978-1984837493.
- The Truths We Hold: An American Journey. — Diversified Publishing, 2019. — ISBN 978-1984886224.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ McNamee G. L., Bell A. Kamala Harris // Encyclopædia Britannica (брыт. анг.) — Encyclopædia Britannica, Inc., 1768.
- ^ а б Бібліятэка Кангрэсу — 1800.
- ^ а б Kamala Harris // GeneaStar
- ^ а б в г State File Number 64-295984 , Local Registration District and Certificate Number 6015 15318 // (нявызначаны загаловак)
- ^ а б https://www.workwithdata.com/person/kamala-harris-1964
- ^ а б в г Biographical Directory of the United States Congress (анг.) — GPO, 1903.
- ^ а б в г Гарыс К. Senate Biography of Kamala D. Harris — Палата прадстаўнікоў ЗША.
- ^ а б Martichoux A. https://abc7news.com/who-is-kamala-harris-california-senator-bay-area-prosecutor/6365951/ — KGO-TV, 2020.
- ^ Siders D. Kamala Harris married in Santa Barbara ceremony (анг.) — Sacramento: 2014. — ISSN 0890-5738; 2688-898X
- ^ а б Tolan C. How Kamala Harris’ immigrant parents shaped her life — and her political outlook (анг.) // The Mercury News — San Jose: Bay Area News Group, 2019. — ISSN 0747-2099
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Камала Гарыс: ад «каляровай» дачкі эмігрантаў да віцэ-прэзыдэнта ЗША
- HARRIS, Kamala Devi, (1964 - ). Biographical Directory of the United States Congress. Праверана 2019-06-27 г.
- Gregory Lewis McNamee (2020-08-12) Kamala Harris. Encyclopædia Britannica. Праверана 2020-10-04 г.
- Выступ Камалы Гарыс на канвэнце Дэмакратычнай партыі 19 жніўня 2020 году. CNN (2020-08-19). Праверана 2020-10-04 г.
- Дар'я Шыпачова (2020-08-25) «Произошло историческое событие»: кто такая Камала Харрис, которая может стать первой женщиной вице-президентом США. Forbes. Праверана 2020-10-04 г.
- Артур Громаў (2019-01-23) Знакомьтесь: Камала Харрис — самая опасная соперница Трампа на выборах-2020. ТАСС. Праверана 2020-10-04 г.