Калінаўка (Мядзельскі раён)

вёска ў Мядзельскім раёне Беларусі

Калі́наўка[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Сваткаўскага сельсавету.

Калінаўка
трансьліт. Kalinaŭka
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Сваткаўскі
Насельніцтва: 13 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222384
СААТА: 6240840031
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°49′18.01″ пн. ш. 27°2′43.01″ у. д. / 54.8216694° пн. ш. 27.0452806° у. д. / 54.8216694; 27.0452806Каардынаты: 54°49′18.01″ пн. ш. 27°2′43.01″ у. д. / 54.8216694° пн. ш. 27.0452806° у. д. / 54.8216694; 27.0452806
Калінаўка на мапе Беларусі ±
Калінаўка
Калінаўка
Калінаўка
Калінаўка
Калінаўка
Калінаўка

Гісторыя

рэдагаваць

У 1770 годзе вёска Мядзельскага староства Віленскага ваяводзтва.

У 1868 годзе вёска Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні, побач быў аднайменны засьценак Калінаўка (з 1940-х вядомы як вёска Сівыя). У 1904 годзе ў вёсцы працавала школа граматы, дзе ў 1896/97 навучальным годзе вучыліся 12 хлопчыкаў.

З 1921 года вёска ў складзе гміны Мядзел Дунілавіцкага (з 1925 года Пастаўскага) павету Віленскага ваяводзтва.

З 12 кастрычніка 1940 году ў Сваткаўскім сельсавеце Мядзельскага раёну Вялейскай, з 20 верасьня 1944 году Маладэчанскай абласьцей, з 21 траўня 1951 году ў Лук’янаўскім, з 1952 году — Сваткаўскім сельсаветах, з 20 студзеня 1960 году ў Менскай вобласьці.

У 1948 годзе створаны калгас імя Калініна. У 1951—1952 гадах вёска — цэнтар узбуйненага калгасу з той жа назвай (3 вёскі), з 1952 году ў калгасе імя Молатава, які 30 ліпеня 1957 году перайменаваны ў калгас «Зара», з 1988 года ў калгасе імя Леніна (цэнтар — вёска Сваткі), з 1994 года ў аграфірме «Зара», з сакавіка 1997 года ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве імя М. Танка (цэнтар — Сваткі).

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1770 год — 3 сям’і
  • 1868 год — 7 двароў, 66 жыхароў
  • 1904 год — 201 жыхар
  • 1908 год — 28 двароў, 168 жыхароў
  • 1921 год — 28 двароў, 141 жыхар[2]
  • 1931 год — 29 двароў, 152 жыхары[3]
  • 1940 год — 28 двароў, 147 жыхароў
  • 1960 год — 104 жыхары
  • 1997 год — 19 двароў, 33 жыхары
  • 2009 год — 13 чалавек[4]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 29.
  3. ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 42
  4. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі