Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Менск)

(Перанакіравана з «Кальварыйскі касьцёл (Менск)»)
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Кальварыйскі касьцёл
Кальварыйскі касьцёл
Краіна Беларусь
Места Менск
Каардынаты 53°54′32″ пн. ш. 27°30′17″ у. д. / 53.90889° пн. ш. 27.50472° у. д. / 53.90889; 27.50472Каардынаты: 53°54′32″ пн. ш. 27°30′17″ у. д. / 53.90889° пн. ш. 27.50472° у. д. / 53.90889; 27.50472
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Будаваньне 18391841 гады
Статус Ахоўная зона
Стан дзее
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы

Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа, таксама Кальварыйскі касьцёл[1] — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Менску. Знаходзіцца на Кальварыйскіх могілках, пад адрасам Кальварыйскі праезд, 1. Кампазыцыйная дамінанта прадмесьця Кальварыі. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Утварае адзіны архітэктурны комплекс з капліцамі і могілкавай брамай.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

У 1750 годзе староста шатроўскі Т. Ваньковіч падараваў менскім кармэлітаў фальварак Доўгую Ніву (або Кальварыю) з цагельнямі, які меў 10 моргаў ворнай зямлі і комплекс жылых і гаспадарачых пабудоваў. Побач з фальваркам манахі заснавалі кляштарныя могілкі з «кальварыяй», то бок Крыжовым шляхам з 36 капліцамі ў месцах стаяньняў.

У 1754 годзе ксёндз Т. Стацэвіч ахвяраваў 4 тыс. злотых на будаваньне касьцёла, пры якім з 1755 годзе пачало дзейнасьць брацтва Панскай Мукі[2]. Сьвятыня была «драўлянай, на падмурку», мела дзьве высокія 3-ярусныя вежы[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год) касьцёл працягваў дзеяць. У 1798 годзе па стварэньні Менскай дыяцэзіі, сьвятыня перайшла да менскіх францішканаў, а могілкі сталі агульнымі каталіцкімі могілкамі.

У 1836 годзе струхлелы драўляны будынак разабралі, а на яго месцы ў 1839—1841 гадох збудавалі новую мураваную сьвяныю. У 1842 годзе касьцёл асьвяцілі.

Найноўшы час

рэдагаваць

У 1930-я гады касьцёл застаўся адзінай дзейнай сьвятыняй у Менску, аднак у ім не было плябана. Перад пачаткам Другой сусьветнай вайны савецкія ўлады зачынілі касьцёл. Набажэнствы аднавіліся ў час нацысцкай акупацыі Менску, аднак адразу па вайне будынак прыстасавалі пад майстэрні. У 1980 годзе касьцёл вярнулі вернікам. Ён стаў першай у паваенны час дзейнай каталіцкай сьвятыняй у месьце, тады ж помнік адрэстаўравалі.

У наш час касьцёл адміністрацыйна належыць да Кальварыйскага дэканату Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі[4].

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 1-нэфавая базыліка пад 2-схільным дахам з прастакутнай апсыдай. Дзьве невялікія капліцы, прыбудаваныя да бакавых фасадаў, утвараюць падабенства трансэпту. Галоўны ўваход мае выгляд стральчатага парталу, над ім знаходзіцца вежа-званіца.

Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычным з распалубкамі скляпеньнем[3]. У крыпце пад касьцёлам спачылі мастак Ян Дамель і біскуп Матэвуш Ліпскі.

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 330.
  2. ^ Дзянісаў У. Менскі кляштар кармелітаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 294.
  3. ^ а б Каталіцкія сьвятыні: Мінска-Магілёўская архідыяцэзія. — Менск, «Про Хрысто», 2003. [1]
  4. ^ Мінск (Кальварыя) — парафія Узвышэння Святога Крыжа, Catholic.by

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  711Д000049

  Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў