Прылускі раён

раён Рэспублікі Комі (Расея)

Прылу́скі раён (па-расейску: Прилузский район, комі-зыр. Луздор район) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.

Прылускі раён
рас. Прилузский район, комі-зыр. Луздор район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у рэспубліку Комі
Адміністрацыйны цэнтар Аб’ячова
Улучае 16 сельскіх паселішчаў[1]
Дата ўтварэньня 1929
Глава адміністрацыі Іван Ражыцын
Афіцыйныя мовы расейская, комі-зыранская
Насельніцтва 21 959 чал.
Нацыянальны склад комі-зыране, расейцы
Канфэсійны склад праваслаўныя
Плошча 13 168 км²
Месцазнаходжаньне Прылускага раёну
Прылускі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +4
Тэлефонны код +7 82133
Код аўтам. нумароў 11, 111
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаґрафія

рэдагаваць

Раён разьмешчаны на поўдні рэспублікі, зьяўляючыся паўднёвым канчаткам Комі. Мяжуе з Кайгародзкім і Сысальскім раёнамі рэспублікі, а таксама зь Вілегодзкім раёнам Архангельскае вобласьці і Нагорскім, Слабадзкім, Юр’янскім, Мурашынскім, Апарынскім і Лускім раёнамі Кіраўскае вобласьці. Поўдзень раёну рэзка ўкліньваецца ў поўнач Кіраўскае вобласьці. Плошча раёну складае 13 168 км². На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Летка і Луза.

Гісторыя

рэдагаваць

Раён утвораны 15 ліпеня 1929 году ў складзе тагачаснае Аўтаномнае вобласьці Комі (Зыранаў). У тыя часы тэрыторыі раёну была крыху большай за рахунак тэрыторыі Кіраўскае вобласьці, але пазьней раён трохі зьменшыўся[2]. З 1935 з тэрыторыі раёну быў выдзелены Лецкі раён, але ў 1963 годзе ён увайшоў у склад Прылускага раёну.

Дэмаґрафія

рэдагаваць

Насельніцтва раёну складае 21 959 чалавек. Насельніцтва раёну ў асноўным складаюць комі-зыране і расейцы. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.

Адміністратыўнае ўладкаваньне

рэдагаваць

У склад раёну ўваходзяць 16 сельскіх паселішчаў.

Назва Адміністратыўны цэнтар
Аб’ячоўскае с/п с. Аб’ячова
Ваймескае с/п с. Ваймес
Верхалускае с/п с. Верхалузьзе
Вухтымскае с/п с. Вухтым
Гур’еўскае с/п с. Гур’еўка
Занульскае с/п с. Занульле
Леткінскае с/п с. Летка
Лоймінскае с/п с. Лойма
Мутніцкае с/п с. Мутніца
Нашульскае с/п с. Нашуль
Пракоп’еўскае с/п с. Пракоп’еўка
Слудзкае с/п с. Слудка
Спаспарубскае с/п с. Спаспаруб
Чаромухаўскае с/п с. Чаромухаўка
Чорныскае с/п с. Чорныш
Чытаеўскае с/п с. Чытаева

Транспарт

рэдагаваць

Праз раён праходзіць фэдэральная траса Р-176 «Вятка», што злучае Сыктыўкар і Кіраў, і якая зьяўляецца адзінай аўтатрасай фэдэральнага ўзроўню ў рэспубліцы Комі. Траса праходзіць праз паселішчы Летка, Лоўля, Нашуль і Аб’ячова. Таксама ў раёне маюцца аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць пасёлкі Слудка, Занульле й Лойма з трасай Р-176 і мястэчкам Апарына ў Кіраўскай вобласьці.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць