Казімер Прушынскі
Казімер Прушынскі (па-польску: Kazimierz Prószyński; 4 красавіка 1875 — 13 сакавіка 1945) — польскі вынаходнік, які актыўна працаваў у галіне фатаграфіі. Ён запатэнтаваў сваю першую кінакамэру пад назвай Плеограф да братоў Люм’ер, а потым удасканаліў кінапраектар кампаніі Gaumont, а таксама вынайшаў шырока выкарыстоўваную ручную камэру Аэраскоп. Зьяўляўся сынам менскага фатографа.
Казімер Прушынскі | |
Дата нараджэньня | 4 красавіка 1875[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 13 сакавіка 1945[1] (69 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Занятак | вынаходнік, кінарэжысэр, апэратар-пастаноўшчык, сцэнарыст |
Бацька | Конрад Прушынскі |
Маці | Цэцылія з Пуцятаў[d] |
Подпіс | |
Біяграфія
рэдагавацьАтрымаў адукацыю ў Польшчы і Бэльгіі. Актыўна працаваў у Бэльгіі, Францыі, Ангельшчыне, ЗША і Польшчы. У 1894 годзе Казімер стварыў адну зь першых кінакамэраў. Гэты апарат атрымаў назву Плеограф, альбо апарат для фатаграфаваньня і праектаваньня здымкаў, і ён быў сканструяваны да таго, як браты Люм’ер атрымалі патэнт на сваё вынаходзтва. У пачатку ХХ стагодзьдзя Прушынскі стварыў некалькі фільмаў, праводзіўшы здымкі ў Польшчы, а таксама вынайшаў палепшаны затвор кінапраектару, першую кінакэмеру і распрацаваў мэтад сынхранізацыі гуку і выявы.
Вынаходнік значную частку свайго жыцьця правёў за мяжой. У пачатку ХХ стагодзьдзя працаваў у Францыі і Ангельшчыне, дзе вынайшаў камэры Аэраскоп у 1909 годзе. Прынцып ейнае працы заснаваны на сьціснутым паветры. Пры здымках з дапамогай Аэраскопу апэратару ня трэба было круціць дзяржак, як ва ўсіх камэрах таго часу, таму ён меў магчымасьць трымаць камэру абедзьвюма рукамі. Гэта дазволіла рабіць здымкі ручной камэрай у самых складаных умовах і з самалётаў. Перад здымкамі ў сыстэму камэры накачвалі сьціснутае паветра з дапамогай простай адмысловай помпы, падобнага да той, якая ўсё яшчэ выкарыстоўваецца як помпы да роварных шынаў. Сотні лёгкіх і параўнальна кампактных камэраў Аэраскоп выкарыстоўваліся брытанскімі апэратарамі баявой апэрацыі брытанскага войску на палёх бітваў Першай сусьветнай вайны, а потым апэратарамі кінакронікі да канца 1920-х гадоў, калі больш сучасныя камэры, такія як Eyemo і пазьней Bolex, занялі рынак. Тым ня менш, існуюць архіўныя фатаграфіі камэраў Аэраскоп, якія брытанскія баявыя апэратары выкарыстоўвалі яшчэ ў 1940 годзе на пачатку Другой сусьветнай вайны.
Як толькі Польшча аднавіла сваю незалежнасьць у лістападзе 1918 году, Прушынскі вярнуўся разам з жонкай-ангелькай Даротай і дзецьмі на радзіму. З самага пачатку было цяжка знайсьці бізнэсовых партнэраў. У 1922 годзе яму ўдалося стварыць кампанію Oko, якая займалася прасоўваньнем і прадажам простай аматарскай камэры, аднак эканамічны крызіс 1920-х гадоў перапыніў ягоныя пляны. Падчас нямецкай акупацыі быў зьмешчаны ў канцэнтрацыйны лягер, дзе і памёр.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Kazimierz Prószyński // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Казімер Прушынскі. Victorian Cinema (анг.)