Магілёўская архідыяцэзія (гістарычная)
(Перанакіравана з «Магілёўская архідыяцэзія»)
Магілё́ўская архідыяцэ́зія — у мінулым — каталіцкая архідыяцэзія з цэнтрам у Магілёве. Заснаваная 15 красавіка 1783 году. У часы Расейскай імпэрыі магілёўскаму мітрапаліту падпарадкоўваліся ўсе астатнія дыяцэзіі на тэрыторыі імпэрыі, а сам мітрапаліт перабываў у Санкт-Пецярбургу.
Апошнім апостальскім адміністратарам (да 1981) быў Баляслаў Слосканс. 13 красавіка 1991 году Магілёўская і Менская архідыяцэзіі былі аб’яднаныя ў адну, Менска-Магілёўскую.