Зімовыя Алімпійскія гульні 2010 году (дзень трэці)

Трэці дзень XXI зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 у Ванкувэры — 14 лютага.

У гэты дзень прайшлі спаборніцтвы за 5 камплектах алімпійскіх узнагародаў. Спаборніцтвы ў супэркамбінацыі сярод жанчынаў былі перанесеныя з-за ўмоў надвор’я на іншы дзень[1].

Падзеі дня

рэдагаваць
  • 10:00 Алімпійскі парк Ўістлера. Дваяборства. Скачкі з трампліна К-90.
  • 11:15 Алімпійскі парк Ўістлера. Біятлён. Гонка на 10 км. (спрынт) сярод мужчынаў.
  1. Вэнсан Жэй   Францыя
  2. Эміль Свэндсан   Нарвэгія
  3. Якаў Фак   Харватыя
  • 12:00 Арэна UBC Thunderbird. Хакей з шайбай. Турнір сярод жаночых каманд.
ЗША — Кітай 12 — 1
  • 13:00 Рычмандзкі алімпійскі авал. Канькабежны спорт. Бег на 3000 мэтраў сярод жанчынаў.
  1. Марціна Саблікава   Швайцарыя
  2. Стэфані Бэкерт   Нямеччына
  3. Крысьціна Гроўс   Канада
  • 13:00 Ўістлер Слайдынг Цэнтар. Мужчынскі санны спорт (трэцьці заезд).
  • 13:45 Алімпійскі парк Ўістлера. Дваяборства Гонка на 10 км.
  1. Джэйсан Ламі Шапюі   Францыя
  2. Джоні Сьпілэйн   ЗША
  3. Алесандра Пітін   Італія
  • 14:30 Кіпрэс Маўнтайн Фрыстайл Могул. Кваліфікацыйныя спаборніцтвы сярод мужчын.
  • 15:10 Ўістлер Слайдынг Цэнтар. Мужчынскі санны спорт.
  1. Фелікс Лох   Нямеччына
  2. Давід Мёлер   Нямеччына
  3. Армін Цагелер   Італія
  • 16:20 Арэна UBC Thunderbird. Хакей з шайбай турнір сярод жаночых каманд.
Фінляндыя — Расея 5 — 1
  • 16:30 Пацыфік Калізэўм. Фігурнае катаньне. Спартыўныя пары. Кароткая праграма.
  • 17:30 Кіпрэс Маўнтайн. Фрыстайл Могул. Спаборніцтвы сярод мужчынаў.
  1. Аляксандар Біладо   Канада
  2. Дэйл Бег-Сьміт   Аўстралія
  3. Брыён Ўілсан   ЗША

Іншыя падзеі

рэдагаваць

Немец Фелікс Лох стаў самым маладым пераможцам Алімпійскіх гульняў у санным спорце[2].

Да беларускай зборнай па хакеі прыядналіся хакеісты якія гуляюць у НХЛ — браты Андрэй і Сяргей Касьціцыны і Руслан Салей[3].

Снаўбардыстка з Аўстрыі Мануэла Рыглер атрымала цяжкія пашкоджаньні падчас трэнаваньня. Гэта ўжо трэці няшчасны выпадак на Алімпіядзе[4].