Зялёнкі (Гарадзенская вобласьць)

хутар у Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Зялёнкі[1] — хутар у Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Юрацішкаўскага сельсавету.

Зялёнкі
лац. Zialonki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Юрацішкаўскі
Насельніцтва: 15 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231350
СААТА: 4229857056
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°1′58″ пн. ш. 25°53′23″ у. д. / 54.03278° пн. ш. 25.88972° у. д. / 54.03278; 25.88972Каардынаты: 54°1′58″ пн. ш. 25°53′23″ у. д. / 54.03278° пн. ш. 25.88972° у. д. / 54.03278; 25.88972
Зялёнкі на мапе Беларусі ±
Зялёнкі
Зялёнкі
Зялёнкі
Зялёнкі
Зялёнкі
Зялёнкі

Гісторыя

рэдагаваць

У 2-й палове XIX ст. фальварак і засьценак у Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1905 г. фальварак належаў Шахно, 5 жыхароў, 57 дзесяцін зямлі, засьценак належаў Бігоню, 6 жыхароў, 20 дзесяцін зямлі.

У 1921—1939 гг. у Юрацішкоўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 5 двароў, 28 жыхароў.

З 12 кастрычніка 1940 г. засьценак (9 двароў, 33 жыхары) у Юрацішкаўскім сельскім, з 3 траўня 1962 г. пасялковым савеце Юрацішкаўскага раёну. З 20 студзеня 1960 г. у Івейскім раёне. З 1949 г. у калгасе імя У. І. Леніна, затым у калгасе імя К. С. Заслонава. У 1970 г. 63 жыхары. У 1999 г. 11 двароў, 22 жыхары.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1999 год — 22 чалавекі, 11 двароў
  • 2010 год — 15 чалавек[2]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 218
  2. ^ Вынікі перапісу

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.