Зьміцер Бартнянскі

украінскі кампазытар, сьпявак, дырыгент

Зьмі́цер Сьцяпа́навіч Бартня́нскі (па-ўкраінску: Дмитро Степанович Бортнянський; 1751, Глухаў — 10 кастрычніка [ст. ст. 28 верасьня] 1825, Санкт-Пецярбург) — кампазытар Украіны і Расеі, заснавальнік расейскай кампазытарскай школы, адзін зь першых заснавальнікаў клясычнай расейскай музычнай традыцыі.

Зьміцер Бартнянскі
Партрэт Бартнянскага
Дата нараджэньня 28 кастрычніка 1751(1751-10-28)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 10 кастрычніка 1825(1825-10-10)[2][4][5][…] (73 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
  • Кіева-Магілянская акадэмія[d]
Занятак кампазытар, дырыгент, sopranist
Месца працы
Жанры опэра[8], клясычная музыка[8], канцэрт[d][8] і рэлігійная музыка[d][8]
Інструмэнты фартэпіяна[8] і клявэсын[8]

Біяграфія

рэдагаваць

Зь мяшчан. Нарадзіўся ў Глухаве. У 1758 годзе быў вызначаны пеўчым у Пецярбург у Прыдворную пеўчую капэлу. У 1769 годзе адпраўлены ў Італію для навучаньня музыцы. У 1779 годзе Бартнянскі вярнуўся ў Расею. У 1780—1784 гадах — капэльмайстар Прыдворнай пеўчай капэлы, кіраваў хорамі ў Сухапутным шляхецкім корпусе і Смольным інстытуце.

У 1758 годзе Бартнянскі атрымаў прызначэньне капэльмайстрам пры «малым» двары вялікага князя Паўла Пятровіча. З 1796 году Бартнянскі — кіруючы Прыдворнай пеўчай капэлай, галоўным хорам Расейскай дзяржавы, з 1801 году — дырэктар Прыдворнай пеўчай капэлы. Зь дзейнасьцю Бартнянскага зьвязаны яе росквіт. У 1804 годзе абраны ганаровым членам Акадэміі мастацтваў у Пецярбурзе. У 1791—1814 напісаў шэраг кантат і араторыяў на вершы Г. Р. Дзяржавіна, Ю. А. Няледзінскага-Мялецкага, П. А. Вяземскага, М. М. Хераскава, а таксама духоўнай музыкі, выконваемай дагэтуль. У 1816 годзе Бартнянскі прызначаны цэнзарам усіх нот духоўнай музыкі, якія выдаюцца ў Расеі.

Аўтар опэр «Сокал» (1786), «Сын-супернік, або Новая Стратоніка» (1787), фартэпіянных санат, камэрных ансаблей.

Літаратура

рэдагаваць

Выданьні музыкі Бартнянскага

рэдагаваць
  • Светские произведения. Редактор-составитель А. В. Чувашов. СПб.: Планета музыки, 2018. 104 с.
  • Мотеты. Публикация, исследования и комментарии А. В. Чувашова. СПб.: Планета музыки, 2023. 248 с.