Зьбігнеў Ніканюк
Зьбігнеў Ніканюк (па-польску: Zbigniew Nikoniuk; нарадзіўся ў 1964, в. Вароблін, гміна Янаў-Падляскі, Бельскі павет, Люблінскае ваяводзтва, Польшча) — каталіцкі сьвятар, бірытуаліст.
Біяграфія
рэдагавацьПаходзіць з сям’і, якая мае даўнія ўніяцкія традыцыі.
Скончыў Вышэйшую духоўную сэмінарыю ў Седльцах. Высьвячаны на сьвятара ў 1997. Быў вікарыем у рыма-каталіцкіх парафіях Седлецкае дыяцэзіі: у Леапольдаве, Гушлеве, Лосіцах, Ламазах.
1 верасьня 2007 дэкрэтам Седлецкага рыма-каталіцкага ардынарыя Зьбігнева Кернікоўскага прызначаны парахам адзінае ў Польшчы каталіцкай парафіі бізантыйскага абраду сьвятога мучаніка Мікіты ў Кастамлотах і апекуном Санктуарыюма Падляскіх мучанікаў у Кастамлотах з правам адпраўленьня сьвятое літургіі ў бізантыйскім, а таксама лацінскім абрадах.
З 2008 а. Зьбігнеў Ніканюк арганізуе штогадовыя Пілігрымкі еднасьці католікаў з уніяцкага Санктуарыюма Падляскіх мучанікаў у Кастамлотах у рыма-каталіцкі Санктуарыюм уніятаў у Пратуліне, у якіх бяруць удзел сьвятары і шматлікія паломнікі як бізантыйскага, так і лацінскага абрадаў з розных мясьцінаў Польшчы, Беларусі, Украіны, Расеі іншых краінаў. [1]
Зьбігнеў Ніканюк зьяўляецца аўтарам кнігі «Kostomłoty droga ku jedności»[2], прысьвечнай гісторыі Берасьцейскай царкоўнай уніі і гісторыі каталіцкай парафіі бізантыйска-слаянскага абраду ў Кастамлотах.
Папярэднік Раман Пентка |
Парах каталіцкай парафіі бізантыйска-славянскага абраду ў Кастамлотах 2007— |
Наступнік — |