Зынь, Зын, Жынь, Жын — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Sini
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Варыянт(ы) Зын, Жынь, Жын
Зьвязаныя імёны Зінар
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Зынь»

Паходжаньне

рэдагаваць

Сіні або Зіні, Сіна або Зіна (Sini, Sino) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -сін- (-зын-) паходзіць ад гоцкага sineigs 'стары', стараверхненямецкага sin 'сэнс, меркаваньне' або ад асновы -сінд- (-зынд-)[2][a]. Сярод ліцьвінаў бытавала імя Зінар, адзначалася германскае імя Siner.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Sinwirt[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Матеи Жиневич (1524-1566 гады)[6]; Юхно Жинь[7], Богушъ Жин[8], Иванъ Жиневичъ[9] (1528 год); бояр господаръских Рудоминского ж повету… Матея, а Бартломея Жиневичов (7 сакавіка 1541 году)[10]; Давидъ Зыновичъ… земяне замку нашого Городецкого, на имя Давыдъ а Василь Зеновичы… отцу ихъ Зынову (10 ліпеня 1544 году)[11]; Ероцъки Зыневичъ… Иванъ Жыневичъ… Алекъсанъдер Жыневичъ (1565 год)[12]; Zyn (1670 год)[13]; Zyniewicz Grzegorz (1801 год)[14][b].

Носьбіты

рэдагаваць
  • Мацей Жыневіч — рудамінскі баярын, які ўпамінаецца паміж 1524 і 1566 гадамі
  • Юхна Жынь і Богуш Жын — рудамінскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
  • Іван Жыневіч — ваўкавыскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Яроцкі Зыневіч, Іван і Аляксандар Жыневічы — ваўкавыскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1565 году
  1. ^ Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак адэкватнага тлумачэньня іменнай асновы -сін- (-зін-) зь летувіскай мовы, а для іменнай асновы -жын- за найбольш адэкватнае прызнае žinóti 'ведаць', pa-žìnti 'спазнаць'[3] (фіксуецца ў слоўніку Канстанціна Шырвіда[4])
  2. ^ Таксама:
    • Жынель: Józef Żynielewicz (7 лютага 1780 году)[15];
    • Шымбар: s panem Stanisławem Szymborem (1621 год)[16];
    • Шынгер (адзначалася старажытнае германскае імя Singar[1]): Ян Шынгер (Szyngier) — уладальнік гаспадаркі ў Каменцы каля Ашмянаў на 1933 год[17]
  1. ^ а б Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1337.
  2. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 2006. S. 462.
  3. ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 24.
  4. ^ žinóti, Lietuvių kalbos žodynas
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 526.
  6. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 98.
  7. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 68.
  8. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 69.
  9. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 96.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 229 (10) (1540—1541). — Vilnius, 2003. P. 141.
  11. ^ Ревизия пущ и переходов звериных в бывшем Великом княжестве Литовском, с присовокуплением грамот и привилеев. — Вильна, 1867. С. 334—335.
  12. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 248.
  13. ^ Bystroń J. Nazwiska polskie. — Lwów, 1936. S. 283.
  14. ^ Kłapkowski W. Konwent Dominikanów w Sejnach // Ateneum wileńskie. R. 13, z. 2. — Wilno, 1938. S. 95 (163).
  15. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 306.
  16. ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 42.
  17. ^ Ryszard Sys, Właściciele gospodarstw rolnych w woj. wileńskim w latach 1928—1939, publikacje «Pisarza hipotecznego zawarte w Dzienniku Województwa Wileńskiego za lata 1928—1939»