Зінар
Зінар — мужчынскае імя.
Зінар лац. Zinar | |
Siner | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Sino + Heri |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Зінар» |
Паходжаньне
рэдагавацьСінэр або Зінэр, пазьней Зынэр (Siner, Sinner[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -сін- (-зын-) (імёны ліцьвінаў Зынгель, Сінгер; германскія імёны Singel, Singer) паходзіць ад гоцкага sineigs 'стары', стараверхненямецкага sin 'сэнс, меркаваньне' або ад асновы -сінд- (-зынд-)[1], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[3], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[4], германскага heru 'меч'[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Юшко Зинаровичъ (1528 год)[6].
Носьбіты
рэдагаваць- Юшка Зінаравіч — відуклеўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 2006. S. 462.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1337.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 163.