Знойма
Зно́йма (па-чэску: Znojmo, па-нямецку: Znaim) — места ў раёне Знойма Паўднёвамараўскага краю Чэхіі. Месьціцца на левым беразе ракі Дыя, каля мяжы з Аўстрыяй.
Знойма | |||||
чэск. Znojmo | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1226 | ||||
Былыя назвы: | Цнайм | ||||
Краіна: | Чэхія | ||||
Край: | Паўднёвамараўскі край | ||||
Раён: | Знойма | ||||
Мэр: | František Koudela[d][1] | ||||
Плошча: | 65,93 км² | ||||
Вышыня: | 290 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2012) | |||||
колькасьць: | ▼ 34 055 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 516,53 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
Тэлефонны код: | 2 | ||||
Паштовыя індэксы: | 669 — 02 | ||||
Нумарны знак: | B (старыя ZM) | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°51′22″ пн. ш. 16°2′57″ у. д. / 48.85611° пн. ш. 16.04917° у. д.Каардынаты: 48°51′22″ пн. ш. 16°2′57″ у. д. / 48.85611° пн. ш. 16.04917° у. д. | ||||
Знойма | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.znojmocity.cz |
Гісторыя
рэдагавацьМеста заснавана ў 1055 року. Сучасны Знойма закладзены ў 1226 року чэскім каралём Пржэмыслам I Отакарам на месцы старадаўняй сталіцы Мараўскага маркграфства, зруйнаванай у 1145 року. Да сярэдзіны XIII стагодзьдзя выкарыстоўваўся як цьвердзь чэскай дынастыі Пржэмысловічаў. Да нашых дзён ад цьвердзі захавалася толькі ратонда.
У Знойма 12 ліпеня 1809 року было заключана перамір’е паміж Напалеонам I і аўстрыйскім эрцгерцагам Карлам пасьля заканчэньня Ваграмскай бітвы. У часы ўваходжаньня Чэхіі ў склад Аўстрыйскай імпэрыі места называлася Цнайм (па-нямецку: Znaim).
У 1953 року ў месцы быў заснаваны футбольны клюб «Знойма».
Эканоміка
рэдагавацьУ горадзе маецца гарбарная, керамічная, абутковая й тэкстыльная прамысловасьці. Існуе вытворчасьць спартовага інвэнтару. Харчовая прамысловасьць прадстаўлена вінаробствам і вытворчасьцю фруктовых і агароднінных кансэрваў.
Гістарычная спадчына
рэдагавацьУ месцы ёсьць мноства ўзораў сярэднявечнай архітэктуры. Найбольш вядомыя зь іх:
- Гатычны касьцёл Сьвятога Мікалая (Kostel sv. Mikuláše). Пабудаваны ў 1348 року імпэратарам Карлам IV
- Будынак муніцыпалітэту зь 75-мятровай вежай (каля 1446)
- Ратонда Сьвятой Катаржыны. Зьяўляецца частка руінаў замку, які належаў Пржэмысловічам. Інтэр’ер ратонды ўпрыгожаны фрэскавымі росьпісамі 1134 року з выявамі біблейскіх сцэн і прадстаўнікоў роду Пржэмысловічаў.
Гарады-сябры
рэдагавацьГалерэя
рэдагаваць-
Панарама места
-
Стары горад
-
Падземныя пераходы (XIII—XVII стагодзьдзяў)
-
Чумная калёна
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЗнойма — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- «Znojmo». Encyclopædia Britannica from Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite.
- ^ а б Deník (чэс.) — Vltava Labe Media, 2024.