Мараўскае маркграфства

Мараўскае маркграфства
Markrabství moravské
Markgrafschaft Mähren
Брненскае княства
 
Оламаўцкае княства
 
Зноемскае княства
1182—1782
1850—1918
Flag of the Czech Republic.svg
Сьцяг Мараўскага маркграфства Герб Мараўскага маркграфства
(Сьцяг) (Герб)
Месцазнаходжаньне Мараўскага маркграфства

Адміністрацыйны падзел Маравіі і Аўстрыйскай Сылезіі ў 1897 року

Афіцыйная мова Мараўская
Чэская
нямецкая
польская
Сталіца Оламаўц
Брно (з 1641)
Форма кіраваньня
маркграф
манархія
Конрад III Зноемскі (1182—1191)
Карл I Аўстрыйскі (1916—1918)
Плошча
 • агульная

22 222 км²
Насельніцтва
 • агульнае (1910)

2 622 000
Этнічны склад маравы
Канфэсійны склад каталікі, пратэстанты
Валюта гульдэн (1867—1891), крона (1892—1918)

Мара́ўскае маркгра́фства або Мараўская ма́рка (па-чэску: Markrabství moravské, па-нямецку: Markgrafschaft Mähren) — дзяржаўнае ўтварэньне на тэрыторыі сучаснай Маравіі ў 1182—1918 роках. У розны час была дэ-факта незалежнай дзяржавай, у складзе княства Багемія, пазьней у каралеўстве Багемія.

МінуўшчынаРэдагаваць

Маркграфства паўстала з аб’яднаньня трох мараўскіх удзелаў (Брненскае, Зноемскае, Оламаўцкае княствы[1]) з волі імпэратара Фрыдрыха I Барбаросы ў 1182 року. Першым маркграфам стаў Конрад III Ота Зноемскі, будучы чэскі князь Конрад II Ота. Па ягоным узыходзе на праскі сталец пасада маркграфа пэўны час была вакантнай, пакуль у 1197 яе не заняў Уладыслаў Індржых, які саступіў свайму брату Пжэмысьлю Отакару I вярхоўную ўладу ў Празе. Пасьля зьнікненьня дынастыі Пржэмысьлідаў Маравіяй разам з Багеміяй кіравалі прадстаўнікі роду Люксэмбургаў. У часы гусіцкіх войнаў мараўская шляхта захоўвала адданасьць імпэратару Жыгімонту[2].

У 1469 року Маравію акупавалі войскі вугорскага караля Мацея Корвіна, які заручыўся падтрымкай каталіцкай шляхты супраць Іржы з Падэбрадаў і самаабвясьціўся ў Оламаўцы антыкаралём Багеміі. У 1479 у Оламаўцы было заключанае замірэньне з Уладыславам II, паводле якога Корвін, хоць і пазбаўляўся манаршага тытулу, аднак заставаўся фактычным валадаром мараўскіх земляў[3].

Пасьля гібелі караля Людовіка II у бітве пад Мохачам 1526 року маркграфства разам зь землямі багемскай кароны адышло ў склад Габсбурскай манархіі. З 1611 пасаду маркграфа аўтаматычна займаў кароль Чэхіі. З пачатку XIX стагодзьдзя Маравія была каронным краем Аўстрыйскай імпэрыі, а з 1867 — цысьлейтанскай Аўстрыі[4].

У 1918 року па Першай сусьветнай вайне была ўтвораная незалежная Чэхаславаччына.

ГеаграфіяРэдагаваць

Мараўская марка ляжала на ўсход ад Багеміі і мела ўдвая меншую за яе плошчу. На поўначы па Судэцкіх гарах усутыч да Мараўскай Брамы межавала з княствам Сылезія; на ўсходзе і паўднёвым усходзе па заходніх Карпатах — з сучаснай Славаччынай; на поўдні — з Аўстрыяй па рацэ Дые.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелРэдагаваць

 
Мапа Мараўскага маркграфства 1645 року

У сярэдзіне XIV стагодзьдзя сьвяты рымскі імпэратар, кароль Багеміі і маркграф Маравіі Карл IV утварыў падзел на краі:

  1. Брненскі
  2. Іглаўскі
  3. Зноемскі
  4. Оламаўцкі
  5. Пржэраўскі
  6. Градзішцкі

У 1714 року краі, якія фактычна існавалі, былі зацьверджаныя адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай Карла VI.

У 1850—1855 замест іх існавалі два краі (Брненскі і Оламаўцкі) з падзелам на 25 раённых гетманстваў. У 1855—1868 ізноў існавалі 6 краёў і 76 раёнаў. Пазьней краі былі скасаваныя, і Маравія дзялілася толькі на гетманствы.

Глядзіце таксамаРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Moravské úděly(чэс.) Moravia Magna Праверана 1 траўня 2013 г.
  2. ^ Jaroslav Pánek, Oldřich Tůma. A History of the Czech Lands. — Prague: Charles University Press, 2009. — ISBN 978-80-246-1645-2
  3. ^ Friedrich Prinz. Deutsche Geschichte in Osten Europas: Böhmen und Mähren. — Berlin: Wolf Jobst Siedler Verlag GmbH, 1993. — С. 381. — ISBN 3-88680-200-0
  4. ^ Otto Urban. V // Czech Society 1848—1918. — United Kingdom: Cambridge University Press, 1998. — ISBN 0-521-43155-7

ЛітаратураРэдагаваць

  • Martin Wihoda. Morava v době knížecí 906–1197. — Praha: Nakladatelství Lidové noviny, 2010. — 464 с. — ISBN 978-80-7422-563-0

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Мараўскае маркграфствасховішча мультымэдыйных матэрыялаў