Паўднёвамараўскі край

Паўднё́вамараўскі край (па-чэску: Jihomoravský kraj) — адміністрацыйная адзінка Чэскай рэспубліцы, месьціцца на поўдні гістарычнай вобласьці Маравія.

Паўднёвамараўскі край
Jihomoravský kraj
South Moravian Region CoA CZ.svg
Герб
Flag of South Moravian Region.svg

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Чэхія
Статус край
Уваходзіць у Маравія
Адміністрацыйны цэнтар Брно
Дата ўтварэньня 1 студзеня 2000[1]
Кіраўнік Jan Grolich[d]
Афіцыйныя мовы Чэская
Насельніцтва (2013) 1 168 650[2]
Шчыльнасьць 162 чал./км²
Плошча 7195 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · сярэдняя вышыня
 · найніжэйшы пункт

 819 м
 212 м
 150 м
Месцазнаходжаньне
Паўднёвамараўскі край на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +1
Код ISO 3166-2 CZ-JM
Код аўтам. нумароў B
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Разам зь дзяржаўнай мяжой са Славаччынай і Аўстрыяй, край мяжуе з Паўднёвачэскім, Пардубіцкім, Оламаўцкім, Зьлінскім і Высачынскім краямі Чэхіі.

Гара Чапец (819 мэтраў над узроўнем мора) зьяўляецца самым высокім пунктам рэгіёну, самы нізкі пункт разьмешчаны ў месцы ўпадзеньня ракі Дыя ў Мораву (150 мэтраў вышэй за ўзровень мора).

Агулам у краі 672 населеныя пункты, у тым лік 48 месцаў. На плошчы 7196,5 км² пражывае каля 1,13 мільёнаў чалавек (згодна са зьвесткамі перапісу 2005 року). Сярэдняя шчыльнасьць насельніцтва ў краі 159 чал./км² (для параўнаньня ў Чэхіі сярэдняя шчыльнасьць насельніцтва складае 130 чал./км²).

Сталіца краю — места Брно.

Асноўныя месцы краюРэдагаваць

Эканоміка й транспартРэдагаваць

Сельская гаспадарка мае ў паўднёвамараўскім краі даўнія традыцыі. На 60% тэрыторыі вырошчваецца збожжа, цукровыя буракі, вінаград, садавіна. Валавы нацыянальны прадукт зьяўляецца другім па велічыні ў Чэхіі. Пры гэтум найбольшую долю ў вытворчасьці маюць перапрацоўчая прамысловасьць і сельская гаспадарка. Міжнароднае эканамічнае супрацоўніцтва разьвіваецца ў эўрарэгіёне Памараві, які ўключае Вайнфіртэль, Паўднёвую Маравію й Заходнюю Славаччыну.

Адміністрацыйны цэнтар краю — места Брно зьяўляецца таксама важным цэнтрам гандлю, у якім праводзяцца буйныя кірмашы. Шторок у горадзе праводзіцца прыкладна 50 кірмашоў рознага кірунку. Места таксама зьяўляецца навуковым цэнтрам, у ім разьмешчаны шэраг навуковых установаў і навукова-дасьледчых інстытутаў. У Брно маюцца 6 вышэйшых навучальных устаноў, у якіх навучаецца пятая частка ўсіх студэнтаў Чэхіі.

Брно — важны чыгуначны вузел, разьмешчаны на скрыжаваньні чыгуначных шляхоў, якія злучаюць Прагу, Вену, Браціславу, Сылезію й Кракаў. Міжнародны аэрапорт Брно-Туржаны разьмешчаны недалёка ад сталіцы рэгіёна. Места Брно таксама зьвязана аўтамагістралямі з Прагай, Браціславай ды Венай.

ТурызмРэдагаваць

Паўднёвамараўскі край прываблівае турыстаў як і сваёй архітэктурай, так і сваімі нацыянальнымі паркамі й прыроднымі рэсурсамі. На поўначы рэгіёна знаходзяцца горы з шматлікімі пячорамі й найглыбейшым у Чэхіі цясьнінай Мацоха (па-чэску: Macocha), глыбіня яе складае 138 мэтраў.

На поўдны месьціцца безьліч саджалак, дзе разводзяць вадаплаўную птушку, да якіх прылягае тэрыторыя біясфэрнага запаведніка Палава (па-чэску: Pálava) й культурныя ляндшафты паркавых комплексаў Лэдніцы-Вальціцы (па-чэску: Lednice-Valtice)

На вадасховішчы Новэ Млыны (па-чэску: Nové Mlýny) разьвіваюцца водныя віды спорту.

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Паўднёвамараўскі крайсховішча мультымэдыйных матэрыялаў