Зборная Турэччыны па футболе

(Перанакіравана з «Зборная Турцыі па футболе»)

Збо́рная Турэччыны па футбо́ле — прадстаўляе Турэччыну ў міжнародных турнірах і сустрэчах па футболе. Турэччына разьмешчаная і ў Эўропе, і ў Азіі, але зьяўляецца чальцом толькі УЭФА. Найвялікшае дасягненьне каманды — 3-е месца на чэмпіянаце сьвету 2002 году. Таксама Турэччына дайшла да 1/4 фіналу на Эўра-2000 і заняла 3-е месца на Кубку Канфэдэрацыяў 2003 году.

Турэччына
Фэдэрацыя Турэцкая футбольная асацыяцыя
Канфэдэрацыя УЭФА
Трэнэр
Капітан Хакан Чалганоглу
Найбольш гульняў Рушту Рэчбэр (120)
Найлепшы бамбардзір Хакан Шукюр (51)
Першая гульня
Турэччына 2:2 Румынія
(Стамбул, Турэччына; 26 кастрычніка 1923)
Самая буйная перамога
Турэччына 7:0 Сырыя
(Анкара, Турэччына; 20 лістапада 1949)
Турэччына 7:0 Рэспубліка Карэя
(Жэнэва, Швайцарыя; 20 чэрвеня 1954)
Турэччына 7:0 Сан-Марына
(Стамбул, Турэччына; 10 лістапада 1996)
Самая буйная параза
Польшча 8:0 Турэччына
(Хожаў, Польшча; 24 красавіка 1968)
Турэччына 0:8 Ангельшчына
(Стамбул, Турэччына; 14 лістапада 1984)
Ангельшчына 8:0 Турэччына
(Лёндан, Ангельшчына; 14 кастрычніка 1987)
Чэмпіянат сьвету
Удзел 2 (упершыню: 1954)
Дасягненьні Трэцяе месца (2002)
Чэмпіянат Эўропы
Удзел 4 (упершыню: 1996)
Дасягненьні Паўфінал (2008)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма
Зборная Турэччыны ў 2016 годзе

Гісторыя

рэдагаваць

Чэмпіянат сьвету 1950 году

рэдагаваць

Турэччына кваліфікавалася для ўдзелу ў чэмпіянаце сьвету 1950 году, абгуляўшы Сырыю 7:0, але не змагла прыняць удзел у турніры з-за фінансавых праблем.

Чэмпіянат сьвету 1954 году

рэдагаваць

Турэччына кваліфікавалася для ўдзелу ў чэмпіянаце сьвету 1954 году, абгуляўшы Гішпанію. Першы матч турэцкая каманда прайграла гішпанцам 1:4, але перамога ў зваротнай гульні 1:0 дазволіла правядзеньне 3-га матчу паміж гэтымі камандамі — захапляльная і цьвёрдая гульня завяршылася зь лікам 2:2, і месца Турэччыны ў асноўным турніры было вызначанае кідком манэты. Туркам пашанцавала апынуцца ў групе з высокакляснымі вугорцамі і камандай ФРН, хоць з-за незвычайнага фармату турніру Турэччына так і не згуляла з Вугоршчынай, каманда прайграла 1:4 немцам, але затым разграміла зборную Паўднёвай Карэі зь лікам 7:0. У матчы за права выйсьці з групы туркі прайгралі ўсё той жа камандзе ФРН зь лікам 2:7.

1960-я — 1990-я

рэдагаваць

Нягледзячы на рост узроўню нацыянальнага чэмпіянату і добрыя паказчыкі турэцкіх клюбаў на эўрапейскай арэне, 1960-я — няўдалы пэрыяд для зборнай краіны. У 1970-я Турэччына была серадняком у адборачных турнірах да сусьветных і эўрапейскіх чэмпіянатаў, нават ня маючы адмысловых шанцаў прабіцца на гэтыя турніры.

У 1980-я (1984 і 1987) Турэччына патрывала самую буйную паразу ў сваёй гісторыі, прайграўшы двойчы ангельскай зборнай зь лікам 0:8. У рамках кваліфікацыйных гульняў да Чэмпіянату сьвету 1990 году толькі няўдача ў апошнім матчы пакінула зборную Турэччыны за бортам чэмпіянату.

Чэмпіянат сьвету 2002 году

рэдагаваць

Нарастальны ўзровень турэцкага футболу быў пацьверджаны трэцім месцам на Кубку сьвету 2002 году. У 1/4 Турэччына абгуляла Сэнэгал 1:0 (па правіле «залатога гала»), затым у 1/2 саступіла Бразыліі 0:1, а ў матчы за трэцяе месца перамагла Паўднёвую Карэю зь лікам 3:2.

Кубак Канфэдэрацыяў 2003 году

рэдагаваць

Улетку 2003 году Турэччына заняла 3-е месца на Кубку Канфэдэрацыяў, на якім яна з маладым, экспэрымэнтальным складам згуляла ўнічыю з Бразыліяй, у выніку чаго бразыльцы выбылі з турніру. Туркі ў паўфінале прайгралі будучыным пераможцам турніру, Францыі, зь лікам 2:3, не забіўшы пэнальці на апошніх хвілінах. У матчы за трэцяе месца Турэччына абгуляла Калюмбію 2:1.

Турэцкая каманда ня здолела кваліфікавацца для ўдзелу ў Чэмпіянаце Эўропы 2004 году, прайграўшы ў раўндзе плэй-оф камандзе Латвіі, пасьля таго як заняла ў групе другое месца.

Чэмпіянат сьвету 2006 году

рэдагаваць

У адборачным турніры ў групе з такімі камандамі, як Данія, Грэцыя і Ўкраіна, туркі занялі 2-е месца. У сэрыі плэй-оф Турэччына прайграла зборнай Швайцарыі па правіле галоў на чужым полі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Зборная Турэччыны па футболесховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/3381