За працу
«За працу» — газэта рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку ў Заходняй Беларусі. Выдавалася з 1 лістапада па 27 лістапада 1928 у Вільні на беларускай мове 2 разы на тыдзень.
За працу | |
Тып | два разы ў тыдзень |
---|---|
Заснаваная | 5 лістапада 1928 |
Палітыка | Беларуская сялянска-работніцкая грамада |
Мова | беларуская |
Штаб-кватэра | Вільня, Віленская вул. 12-6 |
Перадапошняя назва з шэрагу газэт, што выдавалася БСРГ з 1 кастрычніка 1927 па 16 сьнежня 1928 пад рознымі назвамі. Працягвала традыцыі газэт Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). 3 12 сакавіка 1928 орган Беларускага сялянска-рабочага пасольскага клюбу «Змаганьне».
Іншыя назвы
рэдагавацьУ сувязі з рэпрэсіямі польскіх улад выдаўцы 15 разоў мянялі назву газэты:
- «Наша праца» (1—29 кастрычніка 1927),
- «Праца» (5—23 лістапада 1927),
- «Права працы» (7—24 сьнежня 1927),
- «Навагодняя праца» (27 сьнежня 1927),
- «Думка працы» (4—28 студзеня 1928),
- «Сіла працы» (1—24 лютага 1928),
- «Воля працы» (12—31 сакавіка 1928),
- «Красавік» (5 красавіка 1928),
- «Голас працы» (14 красавіка—30 траўня 1928),
- «Зара працы» (2—29 чэрвеня 1928),
- «Сьцяг працы» (4—31 ліпеня 1928),
- «Доля працы» (3—29 жніўня 1928),
- «Рэха працы» (1-29 верасьня 1928),
- «Слова працы» (5—31 кастрычніка 1928),
- «За працу» (5—27 лістапада 1928),
- «Да працы» (1—16 сьнежня 1928)
Гісторыя
рэдагавацьМела рубрыкі «Палітычная хроніка», «Выбарная хроніка», «3 сэйму» і інш. Пісала пра цяжкае сацыяльна-эканамічнае становішча працоўных Заходняй Беларусі, нацыянальна-вызваленчы рух, рознагалосьсі паміж прадстаўнікамі ідэй сацыялістычнай і нацыянальнай арыентацыі ў барацьбе за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленьне, гісторыю стварэньня і дзейнасьць розных партыяў і арганізацыяў, у т. л. БСРГ, Польскай сацыялістычнай партыі, Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, Беларускага сялянскага саюза і інш.
Асьвятляла падрыхтоўку, выбары і работу польскага сэйму, інфармавала пра ход судовага працэсу над дзеячамі БСРГ. На старонках газэты зьмешчаны выступы беларускіх паслоў у польскім сэйме, артыкулы з нагоды 10-й гадавіны незалежнасьці Польшчы, матэрыялы пра культурнае жыцьцё ў Заходняй Беларусі, вершы М. Васілька, Х. Ільяшэвіча, А. Салагуба, В. Таўлая і інш., пад рубрыкай «Маленькі фэльетон» матэрыялы І. Маразовіча (пад псэўд. Я. Маланка), пераклады на беларускую мову асобных твораў У. Караленкі.
Разам выйшла каля 120 нумароў, зь іх больш за 50 канфіскавана. Закрытая польскімі ўладамі.
Літаратура
рэдагаваць- Газеты Беларусі, 1776—1975: Рэтрасп. бібліягр. паказ. / Склад. Л. М. Няхайчык і інш.; Навук. рэд. В. У. Скалабан. — Менск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003. — С. 34 (№ 298). — 322 с. — 700 ас. — ISBN 985-6020-28-X
- Говін С. В. «Да працы». // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0 — С. 556.
- Говін, С. «Да працы» / Сцяпан Говін // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2 — С. 184.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- «За працу» (1928) // Бібліятэка Акадэміі навук Летувы імя Ўрублеўскіх (па-летувіску: Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius)