«Да працы» — газэта рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку ў Заходняй Беларусі. Выдавалася з 1 сьнежня па 16 сьнежня 1928 у Вільні на беларускай мове 2 разы на тыдзень.

Да працы
Тып два разы ў тыдзень
Краіна
Заснаваная 1 сьнежня 1928
Закрытая 16 сьнежня 1928
Палітыка Беларуская сялянска-работніцкая грамада
Мова беларуская
Штаб-кватэра Вільня, Віленская вул. 12-6

Апошняя назва шэрагу газэт, што выдавалася БСРГ з 1 кастрычніка 1927 па 16 сьнежня 1928 пад рознымі назвамі. Працягвала традыцыі газэт Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). 3 12 сакавіка 1928 орган Беларускага сялянска-рабочага пасольскага клюбу «Змаганьне».

Іншыя назвы

рэдагаваць

У сувязі з рэпрэсіямі польскіх улад выдаўцы 15 разоў мянялі назву газэты:

Гісторыя

рэдагаваць

Мела рубрыкі «Палітычная хроніка», «Выбарная хроніка», «3 сэйму» і інш. Пісала пра цяжкае сацыяльна-эканамічнае становішча працоўных Заходняй Беларусі, нацыянальна-вызваленчы рух, рознагалосьсі паміж прадстаўнікамі ідэй сацыялістычнай і нацыянальнай арыентацыі ў барацьбе за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленьне, гісторыю стварэньня і дзейнасьць розных партыяў і арганізацыяў, у т. л. БСРГ, Польскай сацыялістычнай партыі, Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, Беларускага сялянскага саюза і інш.

Асьвятляла падрыхтоўку, выбары і работу польскага сэйму, інфармавала пра ход судовага працэсу над дзеячамі БСРГ. На старонках газэты зьмешчаны выступы беларускіх паслоў у польскім сэйме, артыкулы з нагоды 10-й гадавіны незалежнасьці Польшчы, матэрыялы пра культурнае жыцьцё ў Заходняй Беларусі, вершы М. Васілька, Х. Ільяшэвіча, А. Салагуба, В. Таўлая і інш., пад рубрыкай «Маленькі фэльетон» матэрыялы І. Маразовіча (пад псэўд. Я. Маланка), пераклады на беларускую мову асобных твораў У. Караленкі.

Разам выйшла каля 120 нумароў, зь іх больш за 50 канфіскавана. Закрытая польскімі ўладамі.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць