Люксэмбурская мова
Люксэмбу́рская мо́ва (уласнае найменьне — Lëtzebuergesch) — мова штодзённых зносінаў насельніцтва Люксэмбургу. З 1984 г. — афіцыйная мова Вялікага княства Люксэмбург (нароўні з францускай і нямецкай). Код ISO 639-1 — lb, ISO 639-2 — ltz.
УжываньнеРэдагаваць
Закон аб мове, зацьверджаны 24 лютага 1984 году (арыгінал — на францускай мове):
Артыкул 1. Нацыянальная мова Люксэмбургу — люксэмбурская.
Артыкул 2. Тэксты законаў публікуюцца на францускай мове.
Артыкул 3. Мовы адміністрацыі — па выбары люксэмбурская, нямецкая і француская.
Артыкул 4. Запыты ў адміністрацыйныя органы: калі запыт будзе ажыцьцёўлены на люксэмбурскай, францускай ці нямецкай мове, адміністрацыя па магчымасьці павінна адказаць на мове просьбіта.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Люксэмбурская мова — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў