Зарэчча (гарадзкі пасёлак)
мястэчка ў Беларусі
Зарэ́чча[2] — мястэчка ў Беларусі, каля ракі Днепрыку. Уваходзіць у склад Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці. Знаходзіцца за 18 км на паўночны захад ад места і чыгуначнай станцыі Рэчыцы, за 1 км на поўнач ад шашы Бабруйск — Рэчыца (Р82).
Зарэчча | |
трансьліт. Zarečča | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Рэчыцкі |
Насельніцтва: | 2242 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2340 |
Паштовы індэкс: | 247526 |
СААТА: | 3245560000 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°26′0″ пн. ш. 30°5′0″ у. д. / 52.43333° пн. ш. 30.08333° у. д.Каардынаты: 52°26′0″ пн. ш. 30°5′0″ у. д. / 52.43333° пн. ш. 30.08333° у. д. |
± Зарэчча | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьПаселішча заснавалі ў 1957 годзе над назвай Гомель-30. У тыя часы тут знаходзілася вайсковая ракетная частка. Раней у ваколіцах паселішча знаходзіліся хутары Пагарэльцы, Падбаб’е і іншыя.
2 сакавіка 1995 году паселішчу надалі назву Зарэчча і афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1997 год — 2 тыс. чал.[3]
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 1,3 тыс. чал.[4]; 2005 год — 1,5 тыс. чал.; 2006 год — 1,2 тыс. чал.; 2009 год — 2447 чал.[5] (перапіс); 2016 год — 2242 чал.[6]; 2017 год — 2226 чал.[7]; 2018 год — 2242 чал.[1]
Інфраструктура
рэдагавацьУ Зарэчы працуюць дашкольная ўстанова, сярэдняя школа, лякарня, бібліятэка.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 278.
- ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 542.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 337.
- ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.