Закрэўшчына (Гарадзенская вобласьць)
Закрэ́ўшчына[1] — вёска ў Геранёнскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Закрэўшчына лац. Zakreŭščyna | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Геранёнскі |
Насельніцтва: | 39 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231338 |
СААТА: | 4229807061 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°4′17″ пн. ш. 25°36′43″ у. д. / 54.07139° пн. ш. 25.61194° у. д.Каардынаты: 54°4′17″ пн. ш. 25°36′43″ у. д. / 54.07139° пн. ш. 25.61194° у. д. |
± Закрэўшчына |
Гісторыя
рэдагавацьУ XIX — пачатку XX ст. маёнтак Закрэўшчына ў Седліцкай воласьці ў Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У сярэдзіне XIX ст. належаў памешчыку Воўку. 3 1903 г. на р. Апіта дзейнічаў млын (да 1970-х гадоў). У 1905 г. 35 жыхароў, 425 дзесяцін зямлі. На вясковых могілках дзейнічала драўляная праваслаўная капліца.
У 1921—1939 гг. у Седлішчанскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 1 двор, 23 жыхары.
3 12.10.1940 г. былы маёнтак (8 двароў, 21 жыхар) у Геранёнскім сельсавеце Івейскага раёну. У пасьляваенны час маёнтак стаў вёскай. 3 1950 г. у калгасе «Чырвоная зара», з 1961 г. у калгасе імя XXII партзьезду. 3 1963 г. у Жылёўскім, з 1979 г. у Геранёнскім сельсаветах. У 1970 г. вёска, 121 жыхар. Потым у складзе калгаса імя А. У. Баўма.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 69 жыхароў, 30 двароў
- 2009 год — 39 чалавекі[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.