Задубеньне
вёска ў Крывіцкім сельсавеце Мядзельскага раёну Менскай вобласьці Беларусі
Задубе́ньне[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавету.
Задубеньне | |
трансьліт. Zadubieńnie | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Крывіцкі |
Насельніцтва: | 77 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222376 |
СААТА: | 6240857016 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°45′38.02″ пн. ш. 27°16′50.99″ у. д. / 54.7605611° пн. ш. 27.2808306° у. д.Каардынаты: 54°45′38.02″ пн. ш. 27°16′50.99″ у. д. / 54.7605611° пн. ш. 27.2808306° у. д. |
± Задубеньне |
Гісторыя
рэдагаваць- 1904 год — вёска ў складзе Крывіцкай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Налічвала 243 жыхары.
- 1908 год — вёска налічвала 40 двароў і 295 жыхароў.
- 1921 год — вёска ў складзе Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. Насельніцтва вёскі складала 247 жыхароў.
- 1931 год — вёска ў складзе Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. Насельніцтва вёскі складала 331 жыхар.
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Пузыроўскага сельсавету Крывіцкага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- 1949 год — створаны калгас імя Пушкіна.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 294 жыхары.
- З 25 сьнежня 1962 году вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага раёну.
- З 1979 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу імя Жданава з цэнтрам у вёсцы Пруднікі.
- З 9 жніўня 1979 году вёска знаходзіцца ў Крывіцкім пасялковым савеце.
- З сакавіка 1990 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Беларусь».
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 77 жыхароў
- 1999 год — 152 жыхары
- 1 студзеня 1997 году — 75 двароў, 153 жыхары
Інфраструктура
рэдагавацьУ вёсцы працуе крама, бібліятэка, клюб, жывёлагадоўчая фэрма.
У цэнтры вёскі ў 1965 годзе быў усталяваны помнік 15 землякам, жыхарам вёсак калгасу імя Пушкіна, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 328
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.
- Zadubienie, wieś, powiat wilejski, gmina Krzywicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. — S. 251