Загорцы (Івейскі раён)
Заго́рцы[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Трабскага сельсавету.
Загорцы лац. Zahorcy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Трабскі |
Насельніцтва: | 12 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231352 |
СААТА: | 4229851081 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°7′15″ пн. ш. 25°56′10″ у. д. / 54.12083° пн. ш. 25.93611° у. д.Каардынаты: 54°7′15″ пн. ш. 25°56′10″ у. д. / 54.12083° пн. ш. 25.93611° у. д. |
± Загорцы |
Гісторыя
рэдагавацьУ сярэдзіне XIX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 34 рэвіскія душы, адносілася да маёнтка Росьцеўшчына Валіцкага. Паводле перапісу 1897 г., у Трабскай воласьці, 21 двор. 138 жыхароў. У 1909 г. 21 двор, 164 жыхары, якія мелі 49 галоў быдла, 13 коней, 97 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 22 двары, 119 жыхароў.
3 12.10.1940 г. вёска (26 двароў, 155 жыхароў) у Росьцеўшчынскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. 3 25.6.1941 г. да 7.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У 1949 г. вёска ў калгасе «Зорка». Пазьней уваходзіла ў склад калгаса «Звязда». 3 16.7.1954 г. у Трабскім сельсавеце. 3 20.1.1960 г. у Івейскім раёне. У 1970 г. 142 жыхары. Потым у складзе аграфірмы-калгаса «Трабы».
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 12 чалавека[2]
- 1999 год — 44 чалавека, 22 двары
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.