Завяргані
Завярга́ні[1] — былы хутар у Геранёнскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Завяргані лац. Zaviarhani | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Геранёнскі |
Насельніцтва: | 1 чал. (1999) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231338 |
СААТА: | 4229807056 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°5′0″ пн. ш. 25°29′50″ у. д. / 54.08333° пн. ш. 25.49722° у. д.Каардынаты: 54°5′0″ пн. ш. 25°29′50″ у. д. / 54.08333° пн. ш. 25.49722° у. д. |
± Завяргані |
Гісторыя
рэдагавацьУ пачатку XX ст. засьценак і млын Завяргані ў Ліпнішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1905 годзе ў засьценку 9 жыхароў, 1 дзесяціна зямлі; на млыне 6 жыхароў, 2,5 дзесяціны зямлі, належалі памешчыку Вольскаму.
У 1921—1939 гадах калёнія ў Седлішчанскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 годзе 7 двароў, 37 жыхароў.
3 12 кастрычніка 1940 году вёска (25 двароў, 151 жыхар) у Гераненскім сельсавеце Івейскага раёну. 3 1952 году ў калгасе імя М. І. Калініна, пазьней у калгасе імя У. І. Леніна. 3 1963 году ў Жылёўскім, з 1979 году ў Геранёнскім сельсаветах. Потым у складзе калгаса імя У. А. Баўма. У 1999 годзе 1 двор, 1 жыхар. Ліквідаваны 17 жніўня 2015 году[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 222
- ^ Решение Ивьевского районного Совета депутатов от 17.08.2015 N 55 «Об упразднении хутора Завергани Геранёнского сельсовета Ивьевского района Гродненской области» (рас.)