Завад
За́вад[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Окра. Уваходзіць у склад Стараруднянскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 50 чал. (2004). Знаходзіцца за 20 км на паўднёвы ўсход ад места Жлобін, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Хальч (лінія Жлобін — Гомель), за 75 км ад Гомелю.
Завад | |
Першыя згадкі: | XIX ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Стараруднянскі |
Насельніцтва: | 50 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°48′0″ пн. ш. 30°12′32″ у. д. / 52.8° пн. ш. 30.20889° у. д.Каардынаты: 52°48′0″ пн. ш. 30°12′32″ у. д. / 52.8° пн. ш. 30.20889° у. д. |
Завад на мапе Беларусі Завад |
Побач аўтадарога Бабруйск — Гомель. Пляніроўка складаецца з выгнутай шыротнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі сядзібамі.
Гісторыя
рэдагавацьПаводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні Паводле рэвізіі 1858 году валоданьне абшарніка Сеняжэцкага. З 1860 году працавала сукнавальня, з 1875 году — бярозава-дзёгцевы завод. Паводле перапісу 1897 году знаходзіўся вадзяны млын. У 1909 годзе школа, 706 дзесяцін зямлі, у Стараруднянскай воласьці Рагачоўскага павету.
У 1931 годзе арганізаваны калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны у сьнежні 1943 акупанты спалілі 47 двароў, забілі 2 жыхароў. У сакавіку 1944 у вёсцы разьмяшчаўся палявы шпіталь савецкіх войскаў. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу імя С. М. Кірава (цэнтар — вёска Старая Рудня).
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1858 — 11 двароў, 77 жыхароў; 1897 — 30 двароў, 188 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1909 — 38 двароў, 254 жыхары; 1925 — 56 жыхароў; 1940 — 50 двароў, 210 жыхароў; 1959 — 206 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 26 гаспадарак, 50 жыхароў[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.