Заберажніца
вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі
Заберажні́ца[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 12 км на ўсход ад Буйнавічаў, за 34 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў. Заберажніца ўваходзіць у склад Буйнавіцкага сельсавету.
Заберажніца | |
трансьліт. Zabieražnica | |
Першыя згадкі: | XX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Лельчыцкі |
Сельсавет: | Буйнавіцкі |
Вышыня: | 136 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 13 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2356 |
СААТА: | 3228804016 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°50′6″ пн. ш. 28°42′40″ у. д. / 51.835° пн. ш. 28.71111° у. д.Каардынаты: 51°50′6″ пн. ш. 28°42′40″ у. д. / 51.835° пн. ш. 28.71111° у. д. |
± Заберажніца |
Гісторыя
рэдагавацьВядома з пачатку XX стагодзьдзя як хутар Буйнавіцкай воласьці Мазырскага павету.
У ліпені 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску і загубілі 13 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1909 год — 21 двор, 99 жыхароў; 1917 год — 43 двары, 258 жыхароў; 1940 год — 68 двароў, 263 жыхары; 1998 год — 20 двароў, 42 жыхары; 1999 год — 32 жыхары; 2000 год — 21 двор, 27 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 13 жыхароў
Інфраструктура
рэдагавацьКрама. Дзейнічае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Сінпольскае».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 213
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.